Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў 4 лістапада — 10 лістапада.
Стоп-кадры тыдня: Ленін на Байкануры, сынагога ў Аўганістане
1
Жанчына ў гістарычным касьцюме на старасьвецкім ровары падчас традыцыйнай гонкі «Праская міля», 4 лістапада.
2
Удзельніца мітынгу Камуністычнай партыі Расеі ў Маскве ў гонар 100-годзьдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі.
3
Лодка на рацэ Сава ў Бялградзе.
4
Кітайскія вучні ў Пэкіне махаюць кітайскімі і амэрыканскімі сьцяжкамі на разьвітаньне зь першай лэдзі ЗША Мэланіяй Трамп.
5
Добраахвотнікі з батальёну «Азоў» рыхтуюцца спаліць чучала Леніна, Кіеў, 7 лістапада.
6
Прадавец цукровай ваты на ўзьбярэжжы Арабскага мора ў Мумбаі, Індыя.
7
Паводка пасьля тайфуну ў віетнамскім горадзе Хой Ан, 8 лістапада.
8
Аўганскія школьнікі вяртаюцца дахаты пасьля ўрокаў у Кабуле.
9
Камуністы адзначаюць 100-годзьдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Бішкеку.
10
Аўганскія вучні на занятках у школе ў горадзе Джалалабад.
11
Затрыманы сябра руху Другая Россия падчас забароненага мітынгу ў Санкт-Пецярбургу 6 лістапада.
12
Пакістанскія вучні завучваюць на памяць Каран.
13
Рэканструкцыя сынагогі ў аўганскім горадзе Герат.
14
Паліцыя рэагуе на спробы актывістаў экалягічнага руху блякаваць працу вугальнага кар’еру ў Райнляндзе, Нямеччына.
15
Помнік Леніну на касмадроме ў Байкануры.
16
Антыўрадавы мітынг пад лёзунгам «Дэмакратыя ў аблозе» ў Бухарэсьце, 5 лістапада.
17
Збор шафрану ў Аўганістане.
18
У Курапатах, 5 лістапада.
19
Затрыманьне падчас антыўрадавага пратэсту ў Маскве, 5 лістапада.