Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў 20–26 жніўня 2016.
Стоп-кадры тыдня: пінгвін-генэрал, Сігал з морквай, драўляны самалёт для палётаў на працу
1
Зімародак ловіць рыбу. Паўднёвая Карэя.
2
Пасьля землятрусу ў Цэнтральнай Італіі.
3
Стывэн Сігал з морквай ад Аляксандра Лукашэнкі.
4
Паводка ў Пакістане. Матацыкліст зваліўся ў ваду.
5
Жыхар Чэхіі Францішак Гадрава, сьлесар па прафэсіі, сваімі рукамі сабраў звышлёгкі самалёт, каб дабірацца на працу без затораў. Самалёт амаль цалкам зроблены з дрэва.
6
Турэцкія танкі рухаюцца да сырыйскай мяжы.
7
Жанчына на руінах свайго дому пасьля землятрусу. Італія.
8
У Сэрбіі так віталі вяртаньне сваёй зборнай з Алімпійскіх гульняў у Рыё.
9
Сьвяткаваньне Дня дзяржаўнага сьцяга ў Маскве.
10
Сьвяткаваньні ў гонар нараджэньня Крышны, Індыя.
11
Каралеўскаму пінгвіну было прысвоенае званьне брыгаднага генэрала нарвэскай гвардыі. Нарвэгія падаравала першага каралеўскага пінгвіна заапарку Эдынбурга ў 1913 годзе. Пасьля гэтага каралеўскія пінгвіны з заапарку Эдынбурга сталі сымбалямі Каралеўскай гвардыі Нарвэгіі і атрымліваюць вайсковыя званьні кожны раз, калі гвардыя прыяжджае ў заапарк з візытам. Шатляндыя.
12
Член ЛГБТ-супольнасьці Турэччыны ў Стамбуле на мітынгу пратэсту супраць забойства 22-гадовага актывіста транссэксуалаў Гандэ Кадэр.
13
Ірацкія сілы бясьпекі здымаюць пояс сьмяротніка з падлетка ў Кіркуку, дзе была ўзарвана ямячэць.
14
Мірнае насельніцтва ўцякае ад бомбаў у Сырыі.
15
Рэпэтыцыя параду да дня незалежнасьці ў Кіеве, вайсковец чысьціць чаравікі. Украіна.
16
Пахаваньне ахвяраў тэракту на вясельлі ў Газіянтэпе. Турэччына.