Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фотарэпартаж: Апошнія Леніны Ўкраіны

Швайцарац і француз сфатаграфавалі рэшткі паваленых помнікаў Уладзіміру Леніну ва Ўкраіне. Яны мяркуюць, што праект набыў новае значэньне, улічваючы актуальнасьць «манумэнтнай» тэмы ў ЗША. Фота: Niels Ackermann / Lundi13​

Арыгінал матэрыялу – на англамоўным сайце RFE/RL
Паказаць яшчэ

Калі нядаўна ў СМІ зьявілася інфармацыя, што ў выніку дэкамунізацыі ва Ўкраіне зьнесьлі апошні помнік Леніну, фатограф Нільс Акерман скептычна ацаніў гэтую навіну: «Ужо ў сьнежні 2016 году абвяшчалі, што зьнесьлі апошні помнік, таму я думаю, што яны апублікавалі гэтыя навіны зараз, каб зьвязаць іх з падзеямі, якія зараз адбываюцца ў Злучаных Штатах».
1

Швайцарскі фатограф Нільс Акерман (справа) з францускім журналістам Себасьцьянам Габеро знайшлі і сфатаграфавалі рэшткі паваленых помнікаў для іх кнігі пад назвай «У пошуках Леніна». Час публікацыі гэтай кнігі супаў са стагоддзем бальшавіцкай рэвалюцыі, і яна нечакана атрымала новую актуальнасьць дзякуючы вострым выніках дыскусій у ЗША па захаваньні манумэнтаў, прысьвечаных Грамадзянскай вайне.
2

Разьбіты помнік Леніну на Ўсходзе Ўкраіны Пасьля таго, як Акерман завяршыў дакумэнтаваньне зьнесеных помнікаў Леніну ва Ўкраіне, ён уважліва сачыў за навінамі пра помнікі салдатам Канфэдэрацыі ў ЗША. «Гэтыя помнікі нагадваюць шрамы. Калі вы ўпалі з ровару і атрымалі вялікі рубец на назе, вы ня можаце прыкідвацца, быццам, гэтага падзеньня ніколі не было. Вы глядзіце на яго кожны дзень і памятаеце, што вы не былі дастаткова асьцярожнымі падчас кіраваньня роварам».
3

Разьбіты помнік Леніну на Ўсходзе Ўкраіны

Пасьля таго, як Акерман завяршыў дакумэнтаваньне зьнесеных помнікаў Леніну ва Ўкраіне, ён уважліва сачыў за навінамі пра помнікі салдатам Канфэдэрацыі ў ЗША. «Гэтыя помнікі нагадваюць шрамы. Калі вы ўпалі з ровару і атрымалі вялікі рубец на назе, вы ня можаце прыкідвацца, быццам, гэтага падзеньня ніколі не было. Вы глядзіце на яго кожны дзень і памятаеце, што вы не былі дастаткова асьцярожнымі падчас кіраваньня роварам».

Бронзавы Ленін, зрынуты ў Каменскім Акерман таксама адзначае, што ён цалкам разумее людзей, якія хочуць зрынуць помнікі, якія нагадваюць пра пакутлівае мінулае. «Гэтыя статуі, ці то Ленін, ці генэралы Канфэдэрацыі, былі ўзьведзеныя ў мэтах прапаганды - іх паставілі на п'едэстал для канкрэтных мэтаў. Калі вы пакідаеце іх як яны ёсьць, гэта азначае, што вы пакідаеце на месцы прапаганду».
4

Бронзавы Ленін, зрынуты ў Каменскім

Акерман таксама адзначае, што ён цалкам разумее людзей, якія хочуць зрынуць помнікі, якія нагадваюць пра пакутлівае мінулае. «Гэтыя статуі, ці то Ленін, ці генэралы Канфэдэрацыі, былі ўзьведзеныя ў мэтах прапаганды - іх паставілі на п'едэстал для канкрэтных мэтаў. Калі вы пакідаеце іх як яны ёсьць, гэта азначае, што вы пакідаеце на месцы прапаганду».

Адрэзаны помнік Леніну ў Адэскай вобласьці У сваіх праектах Акерман і Габеро выкарыстоўвалі галасы ўкраінцаў, якіх яны сустракалі падчас «паляваньня на Леніна». Акерман паведаміў, што «важна было паказаць, што існуе не адна думка пра дэкамунізацыю ва Ўкраіне, а 42 мільёны думак»
5

Адрэзаны помнік Леніну ў Адэскай вобласьці

У сваіх праектах Акерман і Габеро выкарыстоўвалі галасы ўкраінцаў, якіх яны сустракалі падчас «паляваньня на Леніна». Акерман паведаміў, што «важна было паказаць, што існуе не адна думка пра дэкамунізацыю ва Ўкраіне, а 42 мільёны думак»

Частка зрынутага Леніна ў Запарожжы «Хтосьці будзе казаць, што Ленін і яго саўдзельнікі зрабілі жудасныя рэчы гэтай краіне, таму няма прычын пакідаць яго партрэты ў памятным месцы».
6

Частка зрынутага Леніна ў Запарожжы

«Хтосьці будзе казаць, што Ленін і яго саўдзельнікі зрабілі жудасныя рэчы гэтай краіне, таму няма прычын пакідаць яго партрэты ў памятным месцы».

Галава Леніна ў гарадзкім музэі Дняпра «А іншыя людзі скажуць, маўляў, мы мелі гэтую статую з самага дзяцінства, гэта была кропка арыентыру. Зараз яны зносяць яе, але нічога ня ставяць замест яе. Гэта паказвае нам, што больш няма мары, няма бачаньня».
7

Галава Леніна ў гарадзкім музэі Дняпра

«А іншыя людзі скажуць, маўляў, мы мелі гэтую статую з самага дзяцінства, гэта была кропка арыентыру. Зараз яны зносяць яе, але нічога ня ставяць замест яе. Гэта паказвае нам, што больш няма мары, няма бачаньня».

У Горбанах мэр адвёз статую Леніна ў лес. Мясцовая моладзь пабудавала побач зь ёй стол, і гэта стала папулярным месцам для сустрэч.
8

У Горбанах мэр адвёз статую Леніна ў лес. Мясцовая моладзь пабудавала побач зь ёй стол, і гэта стала папулярным месцам для сустрэч.

Леніна ў Чаркасах перарабілі ва ўкраінскім казака, які цяпер вітае гасьцей на ўваходзе ў спартыўны клюб. Казакі калісьці кіравалі стэпамі цяпер цэнтральнай і ўсходняй Украіны. Іх аўтаномія і ў адносінах да Расейскай імпэрыі зрабіла іх сымбалем незалежнасьці для сучасных ўкраінцаў. 
9

Невядомы савецкі герой (зьлева) і Ленін у Каменскім «Я заўсёды хвалююся, калі СМІ выкарыстоўваюць спрошчаны падыход да пытаньня, маўляў, Украіна выкідвае Леніна ў сьмецьце, - кажа Акерман. - Калі СМІ штосьці занадта спрашчаюць, гэта стварае недавер да іх».
10

Невядомы савецкі герой (зьлева) і Ленін у Каменскім

«Я заўсёды хвалююся, калі СМІ выкарыстоўваюць спрошчаны падыход да пытаньня, маўляў, Украіна выкідвае Леніна ў сьмецьце, - кажа Акерман. - Калі СМІ штосьці занадта спрашчаюць, гэта стварае недавер да іх».

Мастак Леанід Кантэр разьмясьціў некалькі манумэнтаў Леніну ў сваім садзе, каб даць прыродзе панаваць над помнікамі. Акерман кажа: «Яго мэта - паказаць, што ты можаш быць самым магутным лідэрам на Зямлі, але ў рэшце прырода ўсё роўна пераможа».
11

Галовы Леніна рыхтуюць да продажу ў Крывым Рогу «Гэта сапраўды, чым сканчаюцца ўсе гэтыя мары аб лідэрстве, якія падштурхоўваюць многіх палітыкаў: так, вы можаце быць магутнымі і славутымі, але ў канчатковым выніку вас могуць прадаць за 150 даляраў у багажніку аўтамабіля», - адзначае Акерман.
12

Галовы Леніна рыхтуюць да продажу ў Крывым Рогу

«Гэта сапраўды, чым сканчаюцца ўсе гэтыя мары аб лідэрстве, якія падштурхоўваюць многіх палітыкаў: так, вы можаце быць магутнымі і славутымі, але ў канчатковым выніку вас могуць прадаць за 150 даляраў у багажніку аўтамабіля», - адзначае Акерман.

Велізарны Ленін на складзе ў Чарнобылі. Аккермана адразу папярэдзілі пра тое, што помнік занадта радыёактыўны для бясьпечных здымкаў.
13

Велізарны Ленін на складзе ў Чарнобылі. Аккермана адразу папярэдзілі пра тое, што помнік занадта радыёактыўны для бясьпечных здымкаў.

Блакітны Ленін  Акерман рыхтуецца да выставы свайго праекту ў Маскве, яна павінна адбыцца пазьней сёлета. Гэта ўжо стала прадметам вострых спрэчак. «Я хачу, каб выстава выклікала дыскусію. Што магло б засмуціць мяне, дык гэта, калі б людзі выкарыстоўвалі гэтую падзею ў якасьці прапаганды. Я не хачу, каб Украіна выкарыстала яе для таго, каб сказаць: "Глядзіце, мы перагортваем старонку». Але адначасова я не хачу, каб Расея выкарыстоўвала гэта для таго, каб гаварыць: "Глядзіце на гэтых вандалаў, яны паводзяць сябе, як баявікі «Ісламскай дзяржавы» у сырыйскай Пальміры».
14

Блакітны Ленін 

Акерман рыхтуецца да выставы свайго праекту ў Маскве, яна павінна адбыцца пазьней сёлета. Гэта ўжо стала прадметам вострых спрэчак. «Я хачу, каб выстава выклікала дыскусію. Што магло б засмуціць мяне, дык гэта, калі б людзі выкарыстоўвалі гэтую падзею ў якасьці прапаганды. Я не хачу, каб Украіна выкарыстала яе для таго, каб сказаць: "Глядзіце, мы перагортваем старонку». Але адначасова я не хачу, каб Расея выкарыстоўвала гэта для таго, каб гаварыць: "Глядзіце на гэтых вандалаў, яны паводзяць сябе, як баявікі «Ісламскай дзяржавы» у сырыйскай Пальміры».

XS
SM
MD
LG