Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТБМ заклікаў Польшчу прадоўжыць вяшчаньне «Белсату»

Сябры грамадзкага аб'яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» апублікавалі заяву з нагоды намеру ўладаў Польшчы перавесьці на расейскую мову і значна скараціць аб'ём вяшчаньня тэлеканалу «Белсат».

«Апошнія 9 гадоў канал „Белсат“ стаў яскравым прыкладам салідарнасьці палякаў зь беларусамі, сапраўднай дапамогай беларускаму грамадзтву ў атрыманьні праўдзівай інфармацыі на роднай для беларусаў мове», — гаворыцца ў заяве ТБМ.

У заяве выказваецца спадзеў, што «цяперашнія ўлады Польшчы праявяць палітычную дальнабачнасьць і мудрасьць і працягнуць вяшчаньне на беларускай мове дзеля дэмакратычнай будучыні Беларусі».

XS
SM
MD
LG