Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь наведваюць польскія парлямэнтары

абноўлена

Рышард Тарлецкі. Фота: Jarosław Roland Kruk / Wikipedia, CC-BY-SA-3.0
Рышард Тарлецкі. Фота: Jarosław Roland Kruk / Wikipedia, CC-BY-SA-3.0

2–4 жніўня Беларусь наведвае парлямэнцкая дэлегацыя Польшчы на чале зь віцэ-сьпікерам Сэйму Рышардам Тэрлецкім. Як паведаміла Свабодзе амбасада Польшчы ў Беларусі, у аўторак парлямэнцкая дэлегацыя Польшчы сустракаецца са старшынём Палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Андрэйчанкам і кіраўніком Савету Рэспублікі Міхаілам Мясьніковічам.

Праблемныя пытаньні ў адносінах Беларусі і Польшчы трэба не хаваць, а вырашаць «шляхам дыялёгу, канструктыўна, прагматычна, шануючы сувэрэнітэт кожнай дзяржавы», – заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка.

Са свайго боку Рышард Тэрлецкі адзначыў, што яго радуе, што бакі ня сталі адкладаць наладжваньне супрацоўніцтва на больш позьні пэрыяд. «Для нас важна, каб краіны-суседзі, што не ўваходзяць у ЭЗ, праз пасярэдніцтва Польшчы мелі доступ у Эўразьвяз».

На 3 жніўня заплянаваныя сустрэчы з намесьнікам міністра замежных спраў Беларусі Аленай Купчыной і мітрапалітам Менска-Магілёўскім архібіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Таксама парлямэнцкая дэлегацыя наведае Курапаты і ўскладзе кветкі на магілы ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

4 жніўня пройдуць сустрэчы зь мясцовымі ўладамі і польскай грамадой Баранавічаў, а ў Берасьці ў гэты дзень дэлегацыя сустрэнецца з польскімі бізнэсоўцамі, якія інвэстуюць у Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG