Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнтаў ВНУ і навучэнцаў ПТВ папярэджваюць, каб не хадзілі на мітынгі


У Гарадзенскім дзяржаўным прафэсіянальным электратэхнічным каледжы імя Шчаснага 13 сакавіка ўсім навучэнцаў казалі даць расьпіску: «Азнаёмлены з Законам Рэспублікі Беларусь аб масавых мерапрыемствах і абавязваюся ня ўдзельнічаць у мітынгах і грамадзкіх акцыях, якія парушаюць грамадзкі парадак».

Ніжэй — сьпіс навучэнцаў пэўнай групы. Прызначаны і адказныя. Да прыкладу, за групу № 28 С-Э адказвае майстар вытворчага навучаньня Халько Ганна Сяргееўна.

Як толькі сьпіс навучэнцаў зьявіўся ў сацыяльных сетках, кіраўніцтва каледжа пачало разьбірацца, хто туды выставіў фота.

У менскім палітэхнічным каледжы час заняткаў 15 сакавіка перанесьлі: пачатак ня ў 8:30 раніцы, як звычайна, а ў 11:45. Пасьля дзьвюх пар — вялікі перапынак, наступныя дзьве пары — з 15:30 да 19:00.

«Заўтра заняткі перанесьлі на другую зьмену, каб студэнты не маглі ўдзельнічаць у маршы. Прычым кажуць, што ўдзельнічаць — наша канстытуцыйнае права (нават слова такое ўзгадалі), і забараняць мы ня можам, таму заняткі будуць пасьля абеду. Прымушаюць падпісваць паперы аб няўдзеле. І папярэдзілі: 15-га каб усе былі на занятках, будуць праверкі», — сказаў адзін навучэнец каледжу, які прасіў не называць ягонага імя.

Адзін з лідэраў Задзіночаньня беларускіх студэнтаў Глеб Вайкуль кажа, што гэта даўно адпрацаваная сыстэма: калі праходзяць масавыя мерапрыемствы — менавіта на гэты час ім ставяць пары, прызначаюць дадатковыя заняткі, сэмінары, практыку. «Папярэджваюць, палохаюць. Але я перакананы, што 25 сакавіка студэнты выйдуць на марш. Мы плянуем выйсьці асобнай студэнцкай калёнай у Дзень Волі. Мы разумеем, якая эканамічная сытуацыя ў краіне, і трэба ўздымаць і студэнцкія праблемы».

Асаблівай актыўнасьці студэнтаў у грамадзка-палітычных акцыях апошнім часам заўважана не было.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG