Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стрэс-тэст на БелАЭС прызначаны на 1-10 верасьня


Навукова-дасьледчы і праектна-канструктарскі інстытут энэргетычных тэхналёгіяў прадпрымства «Атампраект» правядзе мэтавую пераацэнку бясьпекі (стрэс-тэсты) Беларускай АЭС. Пра гэта гаворыцца ў матэрыялах, апублікаваных на сайце закупак прадпрыемства «Росатом».

Паводле дакумэнтацыі, такая дамова падпісаная ў мэтах выкананьня кантракту паміж РУП «Беларуская АЭС» і ЗАТ «Атамбудэкспарт», заключанай у рамках міжурадавага пагадненьня паміж Расеяй і Беларусьсю аб будаўніцтве АЭС блізу Астраўца на Гарадзеншчыне ад 2012 года.

Кошт дамовы – больш за 15 мільёнаў расейскіх рублёў, тэрмін выкананьня – ад 1 да 10 верасьня. Мэта – пераацэнка бясьпекі Беларускай АЭС пры ўзьнікненьні экстрэмальных зьнешніх узьдзеяньняў, якія перавышаюць прадугледжаныя праектам памежныя значэньні.

Пры падрыхтоўцы пераацэнкі будуць разглядацца наступныя няштатныя сытуацыі: землятрус, затапленьне, экстрэмальныя ўмовы надворʼя, наступствы страты функцый бясьпекі, выкліканыя стратай электразабесьпячэньня.

Пра чалавечы фактар не гаворыцца нічога.

І гэта пры тым, што акурат месяц таму, у ноч на 10 ліпеня, падчас трэніровачнага мантажу быў пашкоджаны корпус 330-тоннага корпусу рэактара. Нягледзячы на запэўніваньні кіраўнікоў зацікаўленых структур, што нічога сур’ёзнага не адбылося і нібыта толькі «сьцерлася фарба», журналісты на тэрыторыю АЭС не дапускаюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG