Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Станіслаў Шушкевіч: Беларуская ўлада адданая Расеі


Станіслаў Шушкевіч
Станіслаў Шушкевіч

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч у інтэрвію ўкраінскаму сайту gordonua.com выказаўся наконт беларускай улады і пэрспэктыў дэмакратычных перамен у краіне.

«Сучасная беларуская ўлада і пэрсанальна прэзыдэнт адданы Расеі. Але ён з задавальненьнем бы прадаў Расею, калі б сваю ўладу мог захаваць інакш. Ён адданы сваёй уладзе і ня ўмее нічога іншага, як навязваць нелягічныя паводзіны дзеля таго, каб яе захаваць. Лукашэнка ўвесь час абʼягорвае Захад. Ён як бы дае шанец сябе перавыхаваць, але не зрабіў ніводнага канкрэтнага кроку насустрач дэмакратыі, акрамя слоў».

На думку Шушкевіча, дэмакратычныя перамены ў Беларусі адбудуцца не рэвалюцыйным, а эвалюцыйным шляхам. «Я ўсё ж думаю, што здарыцца эвалюцыя. Эвалюцыйны шлях павінен быць. Вядома, з дыктатурамі мэтадам выбараў яшчэ ніхто не канчаў. Але выбары — гэта не адзіны эвалюцыйны шлях. Ёсьць іншыя варыянты. Напрыклад, палацавы пераварот», — кажа ён.

«Я думаю, у беларускай уладзе, у беларускім чынавенстве ёсьць людзі, якія разумеюць усю недарэчнасьць крокаў найвышэйшага кіраўніцтва краіны. Такія людзі, бясспрэчна, ёсьць, і яны схільныя з гэтым сканчаць», — рэзюмуе палітык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG