Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі выбіраюць найлепшы сацыяльны праект году. Онлайн-галасаваньне


У Менску 14 сьнежня пройдзе фінал конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend. Журы назаве пераможцаў у некалькіх намінацыях, дасьць прызы на сумы ад 1500 да 10000 рублёў.

Адна з намінацыяў — «прыз глядацкіх сымпатыяў», у якой пераможца будзе вызначаны па выніках онлайн-галасаваньня на сайце Tut.by. «Народны праект» атрымае 2000 рублёў і «дадатковую ўвагу мэцэнатаў».

У намінантах 16 праектаў, у ліку якіх праграма хуткай электроннай перапіскі са зьняволенымі, праект рэабілітацыі людзей з нэўралягічнымі захворваньнямі з выкарыстаньнем шлемаў віртуальнай рэальнасьці, супольнасьць валянтэраў-кампаньёнаў для пэнсіянэраў у падарожжах, школа карысных у жыцьці навыкаў для выхаванцаў школаў-інтэрнатаў, спэктаклі для сьляпых ды іншае.

Сёлетні Social Weekend — ужо дзясяты рэспубліканскі конкурс. Мерапрыемствы ладзяцца ад 2013 году, і за ўвесь час у конкурсах паўдзельнічала больш за 1200 праектаў. Сума фінансавай дапамогі перавысіла 140 тысяч даляраў. Партнэрамі конкурсу ёсьць Tut.by, Velcom, Realt.by, Startidea.by, МаеСэнс, Hoster.by і іншыя.

Праз праект былі прафінансаваныя пошукавы атрад «Ангел», дабрачынная крама KaliLaska, суполка дапамогі бяздомным жывёлам «ЗооШанс» і іншыя. На папярэднім конкурсе перамог праект зручнага адзеньня для інвалідаў-вазочнікаў Tikota Inclusive, гранты атрымалі фэстываль усынаўленьня «Родныя людзі», праграма дапамогі ў афармленьні дакумэнтаў «Док-Мэнэджэр», школа выбару прафэсіі Can Be і іншыя.

Зьбіраем на беларускае: 10 праектаў, якія можна падтрымаць рублём

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG