Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: «Марш недармаедаў» у Менску


«Марш абураных беларусаў» у Менску, люты 2017

Падзеі 15 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Спэктакль «Таямнічае начное забойства сабакі»

Спэктакль па творы ангельскага пісьменьніка Марка Хэдана прадставіць тэатральны праект Андрэя Саўчанкі. Акторы распавядуць гісторыю аднаго чалавека, які бачыць навакольны сьвет праз прызму свайго аўтызму.

Менск, Нацыянальны цэнтар сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3).
Пачатак а 19-й гадзіне.
Квіткі ад 7 рублёў.

Лекцыя «Жанчына ў беларускім мастацтве»

Мастацтвазнаўца Кацярына Ізафатава паспрабуе патлумачыць чытачам, які быў вобраз жанчыны ў 20 стагодзьдзі.

Менск, Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі (вул. Леніна, 20).
Пачатак а 19-й гадзіне.
Квіток каштуе 5 рублёў.

Што будзе?

15 сакавіка ў Менску пройдзе дазволены Менгарвыканкамам «Марш недармаедаў», які некаторыя актывісты называюць «рэпэтыцыяй Дня Волі». Арганізатары абвясьцілі, што акцыя пройдзе паводле зацьверджанага ўладамі сцэнару: збор у 17:30 каля Акадэміі навук, затым шэсьце ў бок плошчы Бангалёр.

«15 сакавіка ідзём на Бангалёр, 25 сакавіка — у цэнтар», — арганізатары «Маршу недармаедаў»

Таксама ў гэты дзень

1923 — Рада амбасадараў Лігі нацыяў прызнала дэмаркацыйную лінію між Польшчай і Летувой дзяржаўнай мяжой.

1990 — Міхаіл Гарбачоў быў абраны першым прэзыдэнтам СССР.

1994 — Вярхоўны Савет Беларусі прыняў новую Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

У гэты дзень нарадзіліся

1862 — Францішак Вярэнька, беларускі краязнавец і археоляг.

1868 — Яўген Ляцкі, беларускі крытык, гісторык літаратуры, дасьледчык беларускага фальклёру.

1930 — у Віцебску нарадзіўся Жарэс Алфёраў, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы.

1940 — Ірына Шыкунова, беларуская опэрная сьпявачка, народная артыстка БССР.

У памяці

1962 — Артур Комптан, амэрыканскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1981 — Рэнэ Клер, францускі рэжысэр.

XS
SM
MD
LG