Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падзеі 10 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Cустрэча зь Ярашам Малішэўскім і Аксанай Спрынчан

У межах кампаніі «Будзьма беларусамі» і акцыі «500-годнасьць» адбудзецца сустрэча зь Ярашам Малішэўскім і Аксанай Спрынчан. Чытачы сустрэнуцца з героямі кнігі «Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбэта», паслухаюць, як гучаць дуда, жалейка, акарына, варган, пішчык і іншыя інструмэнты.

Менск, Дзіцячая бібліятэка № 1 (вуліца Гарадзкі вал, 3).
Пачатак а 12-й гадзіне.
Уваход вольны.

Дата дня

Міхась Ткачоў
Міхась Ткачоў

10 сакавіка 1942 году нарадзіўся Міхась Ткачоў, беларускі археоляг і гісторык архітэктуры, палітычны дзяяч. Напрыканцы 1980-х ён уключыўся ў актыўную грамадзкую і палітычную дзейнасьць. У 1986 годзе Ткачоў заснаваў у Горадні гісторыка-культурны клюб «Паходня», уваходзіў у Аргкамітэт БНФ, выступаў за аднаўленьне ў Беларусі сацыял-дэмакратыі.

На Ўсходніх могілках у Менску 10 сакавіка а 17-й гадзіне грамадзкасьць ушануе памяць Міхася Ткачова.

Магіла Міхася Ткачова на Ўсходніх могілках у Менску
Магіла Міхася Ткачова на Ўсходніх могілках у Менску

Таксама ў гэты дзень

1931 — карнікі НКВД у Менску вынесьлі прысуд беларускаму паэту Ўладзімеру Жылку — пяць гадоў высылкі ў горад Уржум Кіраўскай вобласьці. Моцна хворы паэт быў адпраўлены ў Расею, дзе неўзабаве памёр.

1939 — у Менску прэм’ерай першай савецкай беларускай опэры «Міхась Падгорны» Яўгена Цікоцкага адкрыўся будынак Дзяpжаўнага тэатру опэpы і балету Белаpyсi.

1972 — здарыўся выбух на Менскім радыёзаводзе. Загінулі, паводле розных зьвестак, ад 100 да 140 чалавек, больш за 100 пацярпелі.

У гэты дзень нарадзіліся

1926 — Васіль Супрун, заснавальнік і кіраўнік беларускага антысавецкага падпольля на тэрыторыі Заходняй Беларусі, паэт, краязнавец, археоляг.

1928 — Яўген Сідаровіч, беларускі навуковец у галіне фізіялёгіі і экалёгіі.

1933 — Серафім Андраюк, літаратурны крытык.

1940 — Чак Норыс, амэрыканскі кінаактор і майстар баявых мастацтваў.

1940 — Аляксей Марачкін, беларускі мастак.

У памяці

1861 — памёр Тарас Шаўчэнка, украінскі паэт, мастак і культурны дзяяч.

1940 — памёр Міхаіл Булгакаў, расейскі пісьменьнік і драматург.

2005 — памёр Апанас Цыхун, беларускі пэдагог, краязнаўца, літаратар.

2011 — памёр Янка Сіпакоў, беларускі пісьменьнік, перакладчык.

Янка Сіпакоў
Янка Сіпакоў

2011 — памерла Сьвятлана Навумава, навуковец, спэцыялістка ў галіне паліталёгіі і паліттэхналёгіяў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG