Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 950-годзьдзе першай летапіснай узгадкі пра Менск


Бітва на Нямізе. Выява з Радзівілаўскага летапісу
Бітва на Нямізе. Выява з Радзівілаўскага летапісу

Падзеі 3 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша. Адкрыцьцё выставы сучасных ікон «Апакаліпсіс»

На выставе будуць прадстаўленыя працы, адабраныя па выніках Міжнародных майстар-клясаў іканапісу ў Навіцы (Польшча). Выстава будзе працаваць да 17 сакавіка.

Менск, Палац Рэспублікі, галерэя «Ўнівэрсытэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1).
Адкрыцьцё выставы а 18-й гадзіне.
Уваход вольны.

Дата дня

3 сакавіка 1067 году адбылася бітва на рацэ Нямізе паміж войскам Усяслава Чарадзея і злучанымі дружынамі князёў Кіеўскай Pyci. У сувязі з гэтай бітвай Менск быў упершыню згаданы ў летапісах — у «Аповесьці мінулых гадоў».

Таксама ў гэты дзень

1845 — Флорыда ўвайшла ў склад ЗША.

1918 — падпісаны Берасьцейскі мір паміж Расеяй і Нямеччынай. Паводле ўмоваў міру Расея адмаўлялася ад часткі тэрыторыі Беларусі па лініі Дзьвінск — Сьвянцяны — Ліда — Пружаны — Берасьце. Прадстаўнікоў Беларусі не запрасілі на падпісаньне гэтай мірнай дамовы.

1991 — на рэфэрэндуме ў Латвіі 74% жыхарства прагаласавалі за незалежнасьць ад СССР, у Эстоніі — 83%.

2006 — у Менску завяршыўся трэці Ўсебеларускі сход, падчас якога Аляксандар Лукашэнка выказаўся пра Скарыну, які жыў і тварыў у Пецярбургу. Напярэдадні, 2 сакавіка, палкоўнік Паўлічэнка жорстка зьбіў Аляксандра Казуліна, які тады выстаўляў сваю кандыдатуру на выбарах і спрабаваў зарэгістравацца на сход.

У гэты дзень нарадзіліся

1843 — Аляксандар Грэм Бэл, амэрыканскі навуковец, вынаходнiк тэлефона.

1942 — Уладзімер Кавалёнак, беларускі касманаўт.

1953 — Валер Масьлюк, беларускі рэжысэр

У памяці

1767 — памёр Ян Глаўбіц, клясык беларускай архітэктуры.

1944 — у сваёй віленскай кватэры быў застрэлены беларускі пісьменьнік Францішак Аляхновіч. Яго аповесьць «У капцюрох ГПУ» — першы твор сусьветнай літаратуры, які паказвае жыцьцё ў сталінскім канцэнтрацыйным лягеры вачыма арыштанта.
Пахаваньне Францішка Аляхновіча.

Пахаваньне Францішка Аляхновіча
Пахаваньне Францішка Аляхновіча

1953 — памёр ад раку Мікола Равенскі, беларускі кампазытар, аўтар гімну «Магутны Божа».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG