Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Рыгора Барадуліна


Рыгор Барадулін

Падзеі 2 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Вялікі канцэрт Алеся Камоцкага

У межах паб-квізу «Імбрыкі і імбрычкі» адбудзецца вялікі сольны канцэрт Алеся Камоцкага.

Менск, арт-цэнтар «Грай» (Інтэрнацыянальная вул., 33).
Пачатак у 19:30.
Уваход вольны

Прэзэнтацыя новай кнігі Вольгі Гапеевай

У Менску 2 сакавіка адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі Вольгі Гапеевай «Граматыка сьнегу». Гэта пятая паэтычная кніжка Вольгі, якая выйшла ў лютым 2017 году ў выдавецтве «Галіяфы».

Менск, Кнігарня «логвінаЎ» (пр. Незалежнасьці, 37а)
Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход вольны.

Дата дня

2 сакавіка 2014 году ва ўзросьце 79 год памёр Рыгор Барадулін. Барадулін — апошні беларус, якому надалі званьне Народнага паэта (у 1992 годзе). У 2006 годзе Рыгор Барадулін быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры за зборнік вершаў «Ксты».​

Таксама ў гэты дзень

1942 — нацысты расстралялі ў менскім гета больш як 1500 чалавек. У памяць пра гэта на месцы расстрэлаў усталяваны мэмарыял ахвярам генацыду, вядомы як «Яма».

1994 — Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прагаласаваў за прэзыдэнцкую форму кіраваньня краінай. Парлямэнцкая апазыцыя БНФ байкатавала галасаваньне, заявіўшы, што ўвядзеньне прэзыдэнцтва прывядзе да дыктатуры.

2001 — заснаваны фонд памяці вядомага беларускага гісторыка, пісьменьніка Міколы Ермаловіча.

У гэты дзень нарадзіліся

1879 — беларускі нэўрапатоляг Міхал Кроль.

1896 — Станіслаў Глякоўскі, каталіцкі сьвятар, грамадзка-культурны дзяяч, выдавец, публіцыст.

1905 — беларускі фізык Ільля Некрашэвіч, адзін з заснавальнікаў навуковай тэорыі фізыкі плязмы.

1918 — Алесь Бачыла, беларускі паэт.

1931 — Міхаіл Гарбачоў, генэральны сакратар ЦК КПСС, першы і апошні прэзыдэнт СССР, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.

У памяці

1939 — памёр Оскар Мілаш, францускі паэт, які нарадзіўся ў беларускім мястэчку Чарэя, дзядзька і настаўнік ляўрэата Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Чэслава Мілаша.

1997 — памёр Дж. Карсан Марк, амэрыканскі навуковец, адзін з распрацоўнікаў вадароднай бомбы.

2011 — памёр Валеры Рубінчык, савецкі, беларускі і расейскі кінарэжысэр.

2011 — памерла Тадзіяна Кляшторная, дзіцячая пісьменьніца, старэйшая дачка Тодара Кляшторнага.

2013 — памёр Мікола Арочка, беларускі паэт.

XS
SM
MD
LG