Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэдні заробак за люты — 307 даляраў


Сярэдняя намінальная зарплата ў краіне ў лютым склала 6 мільёнаў 615,7 тысячы рублёў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі. У параўнаньні са студзенем яна зьменшылася яшчэ на 36,2 тысячы рублёў.

Калі лютаўскі заробак пералічыць на даляры паводле сярэднеўзважанага курсу Нацыянальнага банку, то выходзіць, што месячная палучка склала ўсяго 307 даляраў.

«Я адназначна ўпэўнены, што тэндэнцыя на зьніжэньне заробкаў будзе толькі нарастаць», — кажа Свабодзе кандыдат эканамічных навук Віктар Цярэшчанка:

«Белстат прыводзіць намінальныя лічбы. А рэальныя прыбыткі зьмяншаюцца яшчэ ў большай ступені.

Віктар Цярэшчанка
Віктар Цярэшчанка

Я яшчэ зь некалькімі калегамі пасылаў у прэзыдэнцкую Адміністрацыю і ва ўрад прапановы па тэрміновай карэктыроўцы дзяржаўнай эканамічна-фінансавай палітыкі. Але ў адказ атрымліваем толькі адпіскі.

Дзяржаўныя эканамісты, найперш зь Міністэрства эканомікі Беларусі, упэўненыя, што яны самі з вусамі, што яны ведаюць, як абараніць насельніцтва. А альтэрнатыўных думак яны слухаць ня хочуць.

Я думаю, што кожны квартал заробкі будуць „худнець“ ад 3 да 8%, а ў горшым выпадку — і на 9–10%».

Памер сярэдняга заробку ў Беларусі пачаў падаць са сьнежня 2014 году, калі адбылася рэзкая дэвальвацыя беларускага рубля. Так, студзеньскі 2014 году заробак сярэднестатыстычнага беларуса склаў 619 даляраў, а роўна праз год — ужо 412 даляраў. І вось апошнія — 307.Больш за іншых атрымліваюць спэцыялісты, занятыя ў галіне інфармацыйных тэхналёгіяў і інфармацыйнага абслугоўваньня, — 34 мільёны рублёў. Аўтсайдэрамі сталі работнікі культуры — 3 мільёны 954 тысячы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG