Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Адміністрацыі прэзыдэнта нідзе ў Канстытуцыі не прапісана», — экспэрт пра новы ўказ Лукашэнкі


Аляксандар Сасноў
Аляксандар Сасноў

Чаму Аляксандар Лукашэнка скарачае Адміністрацыю прэзыдэнта на 30% — многа гэта ці мала? Былы міністар працы Аляксандар Сасноў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды пракамэнтаваў прэзыдэнцкі ўказ аб аптымізацыі Адміністрацыі прэзыдэнта.

«Па-першае, трэба сказаць, што Адміністрацыі прэзыдэнта нідзе ў Канстытуцыі не прапісана. І што яна зь сябе можа ўяўляць — мне невядома. Таму мне цяжка адказаць, якой яна павінна быць. А што тычыцца разуменьня нашага боса, то ён разумее вось так. Калісьці ён разумеў інакш. Можа, трэба скараціць на 30%, можа, на 35% — ніхто ж ня ведае. Бо ніякай навукі няма, ніякіх законаў на гэты конт няма. Таму тут цяжка адказаць».

— Тым часам размовы пра тое, што трэба аптымізаваць дзяржапарат, вядуцца вельмі даўно.

— Гэтым размовам на маёй толькі памяці гадоў за 50, а відаць, што і болей. Бо ў Савецкім Саюзе гэтым таксама займалася ўлада, яна заўсёды скарачала, скарачала... Пачала скарачаць з аднаго мільёна і скончыла скарачэньнем недзе 18–19 мільёнаў чыноўнікаў у краіне. Дык вось і тут таксама.

— Звычайна ў нас чыноўнікі перамяшчаюцца з аднаго месца на другое...

— У нас Адміністрацыя прэзыдэнта насамрэч выконвае ролю ўраду. А вось урад — гэта нейкая канцылярыя пры Адміністрацыі прэзыдэнта. Калі нешта добра атрымалася, то гэта Адміністрацыя зрабіла. Калі нешта дрэнна атрымалася, то гэта канцылярыя не дапрацавала, то бок звычайны ўрад. І таму казаць пра тое, што будзе лепш ці не... Трэба ж нешта скараціць, так. А тым больш што грошай няма ў краіне".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG