Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў не дазволіў юрысту Сапелку наведаць турмы


Павал Сапелка
Павал Сапелка

Юрыст Павал Сапелка атрымаў адказ з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС на свой зварот, у якім прасіў дазволу на наведваньне месцаў прымусовага ўтрыманьня з мэтаю іх маніторынгу. Такое права замацаванае ў артыкуле 22 Крымінальна-выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь: «Прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і іншыя асобы маюць права наведваць установы, якія выконваюць пакараньне, па дазволе адміністрацыі гэтых устаноў або адпаведных вышэйстаячых органаў кіраваньня ўстановамі, якія выконваюць пакараньне».

Адказ начальніка Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў Сяргея Дарошкі, атрыманы юрыстам 29 ліпеня, зьдзіўляе адсутнасьцю любой матывацыі пры адмове яму ў гэтым праве, піша праваабарончы партал «Вясна».

«Паведамляю, што Ваш электронны зварот, накіраваны на афіцыйны сайт Міністэрства ўнутраных спраў, разгледжаны ў Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў МУС Рэспублікі Беларусь.

Наведваньне спэцыялізаваных устаноў органаў унутраных спраў у цяперашні час немэтазгодна.

У выпадку нязгоды з гэтым адказам Вы маеце права яго абскардзіць у парадку, устаноўленым артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў».

Павел Сапелка, камэнтуючы гэтую фармальную адпіску, адзначае наступнае:

«Прычыны, па якіх мне адмовілі ў наведваньні месцаў прымусовага ўтрыманьня, відавочна, выкладзеныя ў самім маім звароце. Адказ Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў нематываваны і сёньня ж будзе мной абскарджаны ў МУС».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG