Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніца Эўрапарлямэнту пабывала ў Менску. Лябедзька: Яшчэ рана рабіць высновы


Сандра Калніеце перад дэбатамі наконт сытуацыі ва Ўкраіне. Страсбург, 12 сакавіка 2014.

Увечары 27 лютага ў Менску прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасьці Беларусі сустрэліся з намесьніцай кіраўніка фракцыі Эўрапейскай народнай партыі ў Эўрапарлямэнце, дэпутаткай з Латвіі Сандрай Калніеце.

Найбольшую цікаўнасьць да гэтай размовы праявілі прадстаўнікі дзьвюх апазыцыйных партыяў — Аб’яднанай грамадзянскай і БНФ. Гэта тлумачыцца тым, што яны наладзілі сталае супрацоўніцтва з ЭНП. Эўрапейская народная партыя ў шмат якіх міжнародных арганізацыях мае найбольш шырокае прадстаўніцтва. Фактычна яна вядучая фракцыя і ў Эўрапарлямэнце, і ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, і ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.

«Натуральна,што нам трэба гэтым скарыстацца, — сказаў Свабодзе ўдзельнік сёньняшняй сустрэчы Анатоль Лябедзька. — А прыезд спадарыні Калніеце — праява таго, што я называю часткай працэсу адкрытых дзьвярэй для эўрапейцаў і амэрыканцаў, які цяпер арганізавалі беларускія ўлады. Пасьля таго як тут пабывалі Алянд і Мэркель, усе лічаць важным і неабходным прыехаць сюды.

Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Пакуль рана рабіць нейкія высновы. Але я ня думаю, што гэтыя прыезды хутка прантрансьлююцца ў канкрэтныя дзеяньні. Пакуль гэта з боку замежнікаў толькі маніторынг сытуацыі. Гэта мы назіралі падчас візыту Андрэа Рыгоні з Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Я думаю, што такая ж місія і ў Эўрапарлямэнту.

Для нас вельмі важна і тое, што спадарыня Калніеце будзе курыраваць у Эўрапарлямэнце беларускі кірунак. Таму вельмі важна, што яна прывязе зь Менску ў сваім нататніку ў Брусэль. Да таго ж яна прадстаўніца Латвіі. А гэта яшчэ адзін складнік эўрапейскай палітыкі, бо менавіта Латвія старшынюе цяпер у Эўразьвязе».

XS
SM
MD
LG