У «Рускім маршы», які правялі нацыяналістычныя арганізацыі ў Маскве, прынялі ўдзел, паводле дадзеных паліцыі, каля 6 тысяч чалавек. Марш ўпершыню адбыўся у цэнтры сталіцы.
Паведамляецца пра бойку паміж нацыяналістамі і антыфашыстамі, у якой, паводле паліцыі, узялі ўдзел болей за сотню чалавек.
«Рускія маршы» прайшлі таксама ў шэрагу гарадоў Расеі. У Пецярбургу, дзе нацыяналісты не ўзгаднілі з уладамі правядзеньне, былі затрыманыя болей як 30 чалавек. Паведамляецца і пра затрыманьні нацыяналістаў у іншых гарадох.
Свае маршы з лёзунгамі «Рускія, наперад!», «Слава Русі!», «Расеі — рускую ўладу!» расейскія нацыяналісты прымеркавалі да Дня народнага адзінства, які адзначаецца 4 лістапада. Па ўсёй краіне прайшлі таксама афіцыйныя сьвяточныя мерапрыемствы з удзелам прадстаўнікоў улады і Рускай праваслаўнай царквы.