Як зьмяніліся расейскія авіябазы ў сувязі з пагрозай украінскіх дронаў. ФОТА
Нядаўнія спадарожнікавыя здымкі фіксуюць зьмены ў арганізацыі авіябаз па ўсёй Расеі і ў анэксаваным Крыме: пагроза ўкраінскіх удараў прымушае Маскву зьмяняць спосабы разьмяшчэньня і абароны сваёй вайсковай авіяцыі.
Раней
Цяпер
1
Умацаваныя сховішчы на расейскай авіябазе Мілерава (заходні кірунак), зафіксаваныя 29 кастрычніка 2026 году. На здымку таго ж участка базы, зробленым у кастрычніку 2021 году, відаць вайсковыя самалёты, якія стаяць на адкрытым месцы сярод ахоўных бар’ераў.
База Мілерава знаходзіцца менш чым за 20 кілямэтраў ад усходняй мяжы Ўкраіны і стала адной з першых цэляў Кіева на тэрыторыі Расеі: 25 лютага 2022 году Ўкраіна нанесла па ёй удар балістычнымі ракетамі.

2
Сховішчы, заўважаныя на ўчастку аэрадрома «Курск Усходні» 7 кастрычніка 2026 году, і вайсковыя самалёты, якія знаходзіліся на адкрытым месцы на тым жа ўчастку базы ў лістападзе 2021 году.
Раней
Цяпер
3
Будаўнічая пляцоўка, на якой 28 кастрычніка 2026 году ўзводзіліся сховішчы для стратэгічных бамбавікоў на расейскай авіябазе «Энгельс», а таксама той жа ўчастак у лістападзе 2021 году.
Пачынаючы з 2022 году, авіябаза «Энгельс» неаднаразова падвяргалася ўдарам украінскіх дронаў, а падрыхтоўчыя работы па будаўніцтве ангараў для бамбавікоў далёкага дзеяньня былі ўпершыню зафіксаваныя ў пачатку 2025 году.

4
Сховішчы за ахоўнымі бар’ерамі на авіябазе Сакі ў Крыме, сфатаграфаваныя 23 жніўня 2026 году, а таксама той жа ўчастак базы ў красавіку 2019 году.
У чэрвені 2025 году былі апублікаваныя кадры сховішча на базе Сакі, падобнага да тых, што бачныя на гэтым здымку 2026 году; яно было апісана як «бэтонны ангар для самалётаў».
У чэрвені 2025 году былі апублікаваныя кадры сховішча на базе Сакі, падобнага да тых, што бачныя на гэтым здымку 2026 году; яно было апісана як «бэтонны ангар для самалётаў».
Раней
Цяпер
5
Умацаваныя сховішчы на расейскай авіябазе Марозаўск, сфатаграфаваныя 3 жніўня 2026 году, і тое ж месца ў кастрычніку 2023 году, калі самалёты знаходзіліся на адкрытай пляцоўцы ў межах ахоўных бар’ераў.
База знаходзіцца прыкладна за 130 кілямэтраў ад усходняй мяжы Ўкраіны.
База знаходзіцца прыкладна за 130 кілямэтраў ад усходняй мяжы Ўкраіны.
Раней
Цяпер
6
Сховішчы на аэрадроме Бэльбэк у Крыме, сфатаграфаваныя 26 жніўня 2026 году, і шэраг вайсковых самалётаў, заўважаных на тым жа лётным полі ў кастрычніку 2021 году.
Раней
Цяпер
7
Участак аэрадрома Гвардзейскае ў Крыме: здымкі ад 11 кастрычніка 2026 году і траўня 2014 году.
База, разьмешчаная ў цэнтры акупаванага Расеяй паўвострава, прайшла маштабнае пераабсталяваньне, каб выкарыстоўваць яе як пляцоўку для запуску ўдарных бесьпілётнікаў.
База, разьмешчаная ў цэнтры акупаванага Расеяй паўвострава, прайшла маштабнае пераабсталяваньне, каб выкарыстоўваць яе як пляцоўку для запуску ўдарных бесьпілётнікаў.