Калекцыя раённага краязнаўчага музэя гораду Камень-Кашырскі папоўнілася экспанатамі беларускіх добраахвотнікаў. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Грамадзкага сэктару атраду «Пагоня» .
У прыватнасьці, у музэй перададзены шаўрон байца атраду «Пагоня» і сьцяг з подпісамі байцоў тактычнай групы «Беларусь».
Рэчы беларускіх добраахвотнікаў перададзеныя ў музэі ў межах праекту па арганізацыі экспазыцый, прысьвечаных антытэрарыстычнай апэрацыі на Данбасе.
Ініцыятар праекту — Грамадзкі сэктар атраду «Пагоня».
Раней экспанаты беларускіх байцоў ужо зьявіліся ў музэях у Хмяльніцкім, Cтарой Выжыўцы, Ковелі, Уладзімер-Валынскім, Дубенскім замку ды іншых.