Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пагражае зьменшыць пастаўкі нафты ў Беларусь


Мінэнэрга Расеі ў чэрвені разгледзіць пытаньне пра зьніжэньне паставак нафты ў Беларусь. Такім чынам расейцы зьбіраюцца адказаць на скарачэньне сустрэчных паставак бэнзіну зь беларускіх НПЗ.

Пра гэта паведаміла прэс-служба міністэрства.

Якраз у чэрвені будзе фармавацца графік транспартаваньня расейскай нафты па магістральных трубаправодах за межы Расеі на трэці квартал гэтага году.

Беларусь зноў часова спыніла пастаўкі нафтапрадуктаў на расейскі рынак, паведаміў 22 красавіка віцэ-прэм’ер краіны Ўладзімер Сямашка. Ён патлумачыў такі крок занадта нізкім коштам нафтапрадуктаў на расейскім рынку.

У сакавіку Беларусь спыніла пастаўкі бэнзіну на расейскі рынак праз эканамічную немэтазгоднасьць. 13 красавіка прадстаўнік Беларускай нафтавай кампаніі паведаміў «РИА Новости», што пастаўкі бэнзіну на расейскі рынак адноўленыя.

16 красавіка віцэ-прэм’ер РФ Аркадзь Дварковіч заявіў, што Расея ня будзе абмяжоўваць пастаўкі нафты ў Беларусь у сувязі з захадамі афіцыйнага Менску па зьніжэньні аб’ёму паставак нафтапрадуктаў у Расею:

«Мы ня будзем прымаць ніякіх сымэтрычных мераў з пункту гледжаньня паставак нафты, ня будзем штучна абмяжоўваць пастаўкі».

Паводле Дварковіча, аналіз рынку паказвае, што ў Расеі няма дэфіцыту нафтапрадуктаў:

«Пакуль гэтыя пастаўкі зь Беларусі не зьяўляюцца крытычнымі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG