Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнтам Латвіі абраны Раймандс Вяёніс


Раймандс Вяёніс (Raimonds Vējonis), архіўнае фота
Раймандс Вяёніс (Raimonds Vējonis), архіўнае фота

Міністар абароны Раймандс Вя­­́ёніс (Саюз «зялёных» і сялян) на пасяджэньні сэйма 3 чэрвеня абраны прэзыдэнтам Латвіі.

Падчас апошняга галасаваньня Вяёніса падтрымалі 55 дэпутатаў. Паўнамоцтвы цяпепрашняга прэзыдэнта Андрыса Берзіньша заканчваюцца 7 ліпеня, паведамляе DELFI.

У папярэдніх турах выбараў прэзыдэнта з барацьбы выбылі спачатку кандыдат ад апазыцыйнага Аб’яднаньня рэгіёнаў Латвіі Марціньш Бондарс, затым — кандыдат ад апазыцыйнай «Згоды» Сяргей Далгаполаў, а пасьля чатырох галасаваньняў у барацьбе за пасаду прэзыдэнта Латвіі застаўся адзін кандыдат — Вяёніс.

Вяёніс стане пятым прэзыдэнтам Латвіі з моманту аднаўленьня незалежнасьці краіны.

Раней Вяёніс заявіў, што яго прыярытэтамі на пасадзе прэзыдэнта будуць нацыянальнае адзінства, патрыятызм і сацыяльная справядлівасьць.

Вяёніс займаў пасаду міністра аховы навакольнага асяродзьдзя, а затым быў прызначаны міністрам абароны. Ён неаднаразова абіраўся ў сэйм і займае пасаду сустаршыні Латвійскай Зялёнай партыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG