Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя адмовілася пачынаць справу супраць калінкавіцкага актывіста


Дзяніс Рабянок

Калінкавіцкі райаддзел міліцыі не знайшоў падставаў, каб распачаць крымінальную справу ў дачыненьні да мясцовага грамадзкага актывіста, сябра Абʼяднанай грамадзянскай партыі Дзяніса Рабянка.

У лісьце на адрас Рабянка намесьнік начальніка раённай міліцыі Вячаслаў Гайкевіч напісаў:

«Паведамляю, што Калінкавіцкім РАУС па звароту Сафронава В.А. аб прыцягненьні вас да крымінальнай адказнасьці праведзена праверка. Ва ўзбуджэньні крымінальнай справы адмоўлена».

Распачаць крымінальную справу супраць калінкавіцкага актывіста прасіў Вячаслаў Сафронаў з Мачулішчаў, што пад Менскам. Ён даслаў у Генэральную пракуратуру заяву, у якой сьцьвярджаў, што Рабянок у публікацыях у сацыяльнай сетцы «Ўкантакце» абражае кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку. Пракуратура даручыла калінкавіцкай міліцыі праверыць ліст.

Дзяніс Рабянок перакананы, што выпад Сафронава, вядомага сваімі адыёзнымі, у тым ліку прарасейскімі, выказваньнямі, — гэта рэакцыя імпэрцаў, так званых прадстаўнікоў «русского мира», на ягоную заяву ў пракуратуру адносна антыбеларускіх публікацыяў парталу Regnum.

«Ня ведаю, — кажа Рабянок, — ці цалкам спынена праверка. Бо калі я хацеў пазнаёміцца з гэтай спыненай справай, то ў міліцыі мне адказалі, што матэрыялы праверкі запатрабавала пракуратура для надгляду. Але мяркую, што ў праваахоўных структурах добра разумеюць, пра што насамрэч дбаюць Сафронаў і яму падобныя. Незалежнасьць і сувэрэнітэт Беларусі трэба бараніць і ад адэптаў „русского мира“, у якім бы вобразе яны ні паўставалі. Гэта асабліва яскрава паказалі падзеі ва Ўкраіне».

Калінкавіцкі актывіст станоўча ацаніў і такі крок уладаў, як блякаваньне адыёзнага сайту «Спутник и погром».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG