Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд экс-дырэктару «Барысаўдрэва» агалосяць 20 сьнежня


Уладзімер Мальцаў
Уладзімер Мальцаў

На працэсе над былым гендырэктарам «Барысаўдрэва» Ўладзімерам Мальцавым закончыліся судовыя спрэчкі. Адвакат Зьміцер Гарачка ў канцы прамовы заклікаў суд апраўдаць свайго падаабароннага, віну якога ў службовых злоўжываньнях лічыць недаказанай.

У канцы паседжаньня з апошнім словам выступіў Уладзімер Мальцаў. Былы гендырэктар паўтарыў, што ня лічыць сябе вінаватым. Уладзімер Мальцаў сказаў, што быў выхаваны на прынцыпе «не скрадзі» і ўсё жыцьцё прытрымліваўся гэтага прынцыпу. Што да працы кіраўніком «Барысаўдрэва», Мальцаў апавёў, што заўсёды блізка да сэрца прымаў інтарэсы ягоных працаўнікоў, стараўся ім дапамагчы, і таму ў цяжкі пэрыяд не кінуў прадпрыемства, а ўзяў на сябе цяжар кіраваньня «Барысаўдрэвам» падчас мадэрнізацыі ды аддаваў гэтаму ўсе сілы і здароўе. Уладзімер Мальцаў мяркуе, што ягонай віны ў стратах, якія налічыла пракуратура, няма.

Прысуд экс-дырэктару «Барысаўдрэва» будзе агалошаны 20 сьнежня а 12 гадзіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG