Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры нападзе ў Буркіна-Фасо загінула ўкраінская сям’я


Сілавікі на пазыцыях у ачапленьні гатэлю ў Уагадугу
Сілавікі на пазыцыях у ачапленьні гатэлю ў Уагадугу

Пры ўзброеным нападзе на гатэль і рэстаран у сталіцы Буркіна-Фасо, Уагадугу, загінулі чатыры грамадзяніны Ўкраіны, у тым ліку 9-гадовае дзіця — чальцы адной сям’і.

Адказнасьць за напад узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Аль-Каіда ў краінах ісламскага Магрыбу». Пра гэта паведаміў у твітэры міністар замежных спраў Украіны Павал Клімкін.

Паводле апошніх зьвестак, ахвярамі тэракту ў Буркіна-Фасо ў пятніцу сталі 29 чалавек, сярод іх — грамадзяне Канады, Францыі, Швэйцарыі, ЗША і іншых краін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG