Прэзыдэнты ня толькі не выконваюць свае абяцаньні, мяняюцца і іх аблічча. У дэмакратычных краінах гэтая розьніца ня так заўважная, бо прэзыдэнты хутка мяняюцца. Але людзі, якія ва ўладзе больш за 20 гадоў, мяняюцца істотна. Каб параўнаць, націсьніце на колца са стрэлкамі і пацягніце мышшу ўлева ці ўправа.


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама быў абраны ў 2009 годзе.


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін кіруе з 2000 году на пасадах прэзыдэнта і прэм'ера.


Рэджэп Тайб Эрдаган на пасадзе кіраўніка ўраду Турцыі з 2003 году, прэзыдэнт Турцыі -- з 2014 году.


Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў ва ўладзе з 2003 году.


Кіраўнік Узбэкістану Іслам Карымаў ва ўладзе ад 1990 году.


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ва ўладзе ад 1994 году.


Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў кіруе краінай ад 1991 году


Прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмон ва ўладзе ад 1992 году


Прэзыдэнт Армэніі Серж Саргсян быў абраны ў 2008 годзе.