Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прафсаюз РЭП сабраў больш за 45 тысяч подпісаў за адмену дэкрэту аб «дармаедах»


Генадзь Фядыніч

Людзі па-ранейшаму прыходзяць у рэгіянальныя пункты, дзе можна ў пісьмовым выглядзе выказаць свой пратэст. Пра гэта Свабодзе сказаў сёньня кіраўнік Беларускага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзь Фядыніч:

«Фармальна мы скончылі перадачу подпісаў у адміністрацыю кіраўніка дзяржавы. Але ж мы маем больш за паўтары тысячы галасоў, якія яшчэ не пайшлі наверх. 28 лютага мы зьбіраемся нашым актывам і будзем вырашаць, што рабіць далей, у тым ліку і з подпісамі. Думаю, да гэтага дня іх будзе яшчэ болей».

Спадар Фядыніч паведаміў, што на адрас РЭП прыйшоў адказ з адміністрацыі прэзыдэнта на патрабаваньні адмяніць дэкрэт № 3. Паводле ягоных словаў, гэта фактычна калька тых лістоў, якія атрымалі дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая і старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук:

«Сэнс такі — скасоўваць збор няма падстаў, а што ён не прынёс шмат грошай, то і быў разьлічаны ня столькі на папаўненьне бюджэту, колькі на „скарачэньне ценявой эканомікі“, „уцягненьне насельніцтва ў дазволеныя заканадаўствам віды дзейнасьці“ і „вяртаньне да стваральнага жыцьця асобаў, якія вядуць асацыяльны лад жыцьця“.

А вось Палата прадстаўнікоў даслала нам ліст аж на тры з паловай старонкі за подпісам старшыні парлямэнцкай камісіі па працы і сацыяльных пытаньнях Тамары Красоўскай. На жаль, сутнасьць тая самая — адмяняць дэкрэт няма падстаў.

Адказалі нам і з Савету Міністраў. Напісалі, што нашы патрабаваньні накіравалі ў Міністэрства працы. А там пакуль маўчаць».

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG