Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў.
Стоп-кадры тыдня, 5-11 сьнежня
1
Украінскі дэпутат Алег Барна спрабуе сьцягнуць з трыбуны Вярхоўнай Рады прэм'ер-міністра Ўкраіны Арсеня Яцанюка. (epa/Aleksandr Kosarev)
2
Сьвятлана Алексіевіч атрымоўвае Нобэлеўскую прэмію па літаратуры з рук караля Швэцыі Карла XVI на цырымоніі ў Стакгольме 10 сьнежня.
3
Самалёт F-18 Super Hornet стварае конус пары, аблятаючы на трансгукавых хуткасьцях карабель USS Eisenhower каля ўзбярэжжа Вірджыніі (ЗША) ў Атлянтычным акіяне. (AFP/Mark Wilson)
4
Балярына адпачывае за сцэнай пасьля выступленьня ў Міхайлаўскім тэатры ў Санкт-Пецярбургу, Расея. (Reuters/Grigory Dukor)
5
Людзі гуляюцца ў фрысбі на гары каля Зэніцы, Босьнія. (Reuters/Dado Ruvic)
6
Пражэктар з турэцкага карабля берагавой аховы сьвеціць на лодку з сырыйскімі мігрантамі, якія спрабуюць даплыць да грэцкай выспы Хіяс у Эгейскім моры. (epa/Tolga Bozoglu)
7
Спаборніцтва культурыстаў у Бішкеку, Кыргызстан. (AFP/Vyacheslav Oseledko)
8
Рабочыя замяраюць амаль дабудаваны ўчастак агароджы даўжынёй 3.7 кілямэтра на мяжы паміж Аўстрыяй і Славэніяй. (AFP/Joe Klamar)
9
Чалавек з роварам праходзіць ідзе па горадзе Хамурыя ў правінцыі Гута на ўсход ад сталіцы Сырыі, Дамаску. Горад, які ўтрымліваюць паўстанцы, трапіў пад бамбаваньне. (AFP/Sameer al-Doumy)
10
Паветраныя шары лятуць на Дубаем у Арабскіх Эміратах падчас Усясьветных паветраных гульняў 2015. (Reuters/Karim Sahib)
11
Выпрабаваньне амэрыканскага ваеннага карабля U.S.S. Zumwalt, у Масачусэтсе, ЗША. (AFP)
12
Чалавек сядзіць на чыгуначнай каляіне на грэцка-македонскай мяжы, дзе сабралася шмат мігрантаў і ўцекачоў. (AFP/Sakis Mitrolidis)
14
Жанчына ў масцы супраць смогу пазуе для фотаздымку ў парку Нябеснага храму ў Пэкіне. (epa/Rolex Dela Pena)
15
Фэрмэры зьбіраюць моркву на ўскрайку гораду Фэйсалабад у Пакістане. (Reuters/Fayyaz Hussain)
16
Жыхары сырыйскага гораду Алепа глядзяць з разбуранага будынку пасьля бамбаваньня, як мяркуецца, урадавымі сіламі 7 сьнежня. (AFP/Karam al-Masri)
17
Салдат ірацкіх урадавых сілаў з гранатамётам падчас бою супраць ваяўнікоў групоўкі "Ісламская дзяржава" каля Рамадзі 7 сьнежня. (AFP/Ahmad al-Rubaye)
18
Людзі ідуць уздоўж чыгункі ў туманны дзень у Лагоры, Пакістан. (AFP/Arif Ali)
19
Наведніца пазуе каля шакаляднай статуі прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна на фэстывалі-кірмашы шакаляду ў Санкт-Пецярбургу. (Reuters/Peter Kovalev)
20
Турэцкі спэцназ паліцыі выкарыстоўвае вадамёты, каб разагнаць удзельнікаў пратэсту ў горадзе Дыярбакыр на паўднёвым усходзе Турэччыны. У горадзе ўвялі камянданцкі час пасьля забойства вядомага курдзкага адваката 28 лістапада. (AFP/Ilyas Akengin)
21
Мігранты і ўцекачы грэюцца каля вогнішча ў Македоніі 6 сьнежня, чакаючы месца ў лягеры пасьля пераходу мяжы з Грэцыяй. (AFP/Armend Nimani)