Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў 11-18 лістапада 2016
Стоп-кадры тыдня: Абама ў Акропалі, супэрпоўня над Леніным і пратэст у Кіеве

1
Пакістанскія хлопцы ў шоле ў Пешавары, 17 лістапада.

2
Бігборд з выявай Дональда Трампа і Ўладзімера Пуціна ў Данілаўгадзе, Чарнагорыя.

3
Ваенныя курсанты сабраліся перад велізарным плякатам з выявай чальцоў дынастыі Рурыкавічаў падчас заняткаў у выставачным цэнтры ВДНГ у Маскве.

4
Элені Баноў зь Міністэрства культуры Грэцыі праводзіць экскурсію па Акропалі для Барака Абамы.

5
Аўганскія рабочыя працуюць на звалцы вугалю ў Кабуле.

6
Так званая супэрпоўня над помнікам Леніну ў Байкануры.

7
Бойка ва ўкраінскім парлямэнце паміж лідэрам "Апазыцыйнага блёку" Юрыем Бойкам (зьлева) і лідэрам "Радыкальнай партыі" Алегам Ляшко, 14 лістапада.

8
Хлопчык, які разам зь сям'ёй уцёк ад баявых дзеяньняў у Масуле, у лягеры для бежанцаў у Іраку.

9
Пратэст супраць пашырэньня паўнамоцтваў улады і паліцыі ў Кіеве, 14 лістапада.

10
Мігранты на дароз каля сэрбска-харвацкай мяжы побач з сэрбскім горадам Сід.

11
Бацька і дзед 15-гадовага Шафіка аплаківаюць сына і ўнука. Масул, 13 лістапада.

12
Людзі фатаграфуюць ліхтары ў канале Сэн-Мартэн ў Парыжы 13 лістапада падчас цырымоніі, прысьвечанай ахвярам леташняга тэракту ў Парыж.

13
Дзіця гуляе з паветраным шарам у абложаным паўстанцамі горадзе Дума, ва ўсходнім прыгарадзе Дамаску.