Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў 29 кастрычніка–4 лістапада 2016.
Стоп-кадры тыдня: баі ў Сырыі і беларускі спэцназ
1
Зьнішчаны выбухам будынак паліцыі ў горадзе Дыярбакыр у паўднёва-усходняй Турэччыне. Улады ўскладаюць віну за замах на Рабочую партыю Курдыстану.
2
Краявід пасьля паветранага налёту, горад Доўма каля Дамаску, Сырыя.
3
Першая імша ў касьцёле Беззаганнага зачацьця ў Каракошы ў Іраку пасьля вызваленьня гэтай хрысьціянскай тэрыторыі ад баевікоў Ісламскай дзяржавы.
4
Цывільныя жыхары пакідаюць раён баёў паміж ірацкай арміяй і баевікамі Ісламскай дзяржавы каля Масулу.
5
Спэцназавец МУС Беларусі здае іспыт на крапавы бэрэт.
6
Ірацкі хлопец выводзіць жывёлу з тэрыторыі каля Масулу, кантраляванай Ісламскай дзяржавай.
7
Людзі запальваюць сьвечкі ў Дзень усіх сьвятых на могілках у Заграбе.
8
Пакараньне розгамі 20-гадовай мусульманкі ў правінцыі Ачэх, адзінай правінцыі ў Інданэзіі, дзе дзейнічаюць законы шарыяту. Дзяўчына мела няшчасьце заблізка падысьці да свайго хлопца ў публічным месцы.
9
89-гадовая Кармэла Бэн Егуда на штогадовым конкурсе прыгажосьці ацалелых з Галакосту ў горадзе Хайфа, Ізраіль.
10
Заняткі ў першым клюбе ёгі ў Кабуле, Аўганістан.
11
Яшчэ адзін уцякач з тэрыторыі Ісламскай дзяржавы каля Масулу ў размове з вайскоўцам ірацкай арміі.
12
Лоўля карпаў у возеры каля Тржэбані, Чэхія.
13
Аўганскія дзеці з правінцыі Німроз гуляюць на зьмярканьні.
14
Салдат ірацкіх урадавых сілаў вартуе меркаванага баевіка Ісламскай дзяржавы каля Масулу.