Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў 10-16 верасьня 2016.
Курбан-байрам, кітайска-расейская вайсковая разьмінка, дацкі лавец дронаў
1
Пратэстоўка і амапавец у Сантыяга падчас дэманстрацыі, прымеркаванай да гадавіны вайсковага перавароту 1973 году ў Чылі.
2
Акрабаты Нацыянальнага цырку Ўкраіны, Кіеў.
3
Разгон дэманстрацыі супраць новага закону аб працаўладкаваньні; Нант, Францыя, 15 верасьня.
4
Кітайскія і расейскія салдаты падчас супольнай зарадкі; правінцыя Гуандун, Кітай.
5
Прадстаўнікі АБСЭ каля зьнішчанага сэпаратыстамі моста ў Славянску, усходняя Ўкраіна.
6
Малітва каля храму Джоканг у Лхасе ў Тыбэце.
7
Гледачы на месцы сутыкненьня цягнікоў каля гораду Мултан у Пакістане; у катастрофе загінулі 6 чалавек, больш за 100 паранена.
8
Ірацкія дзеці гуляюць у першы дзень сьвята Курбан-байрам у Багдадзе.
9
Арол, прывучаны дацкай паліцыяй, спрабуе схапіць бесьпілётнік.
10
Курбан-байрам у Тэгеране: прадавец важыць ахвярную авечку.
11
Малітва падчас Курбан-байраму перад Вялікай мячэцьцю ў Маскве, 12 верасьня.
12
Рэлігійнае шэсьце ў Санкт Пецярбургу, прымеркаванае да гадавіны перанясеньня мошчаў Сьвятога Аляксандра Неўскага, 12 верасьня.
13
Пажарнікі гасяць пажар у прадмесьці Дамаску пасьля паветранай атакі праўрадавых сілаў на пазыцыі паўстанцаў.
14
Жывёльны рынак на ўскраіне Кабулу перад сьвятам Курбан-байрам.