Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў 5-11 лістапада 2016.
Стоп-кадры тыдня: Абама і Трамп у Белым доме, ганаровая варта ў Палацы незалежнасьці ў Менску, курортныя працэдуры паміж баямі ў Іраку
1
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама (справа) сустркаецца ў Белым доме з абраным прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.
2
Унутраная ірацкая ўцякачка трымае сваю котку, 35 км на ўсход ад Масулу.
3
Сырыйскія дзеці сядзяць падчас урока ў хляве, ператвораным у імправізаваную школу. Такая рэальнасьць дзяцей, якія зьяўляюцца ўнутранымі перамешчанымі асобамі.
4
Члены ганаровай варты прыбываюць у Палац незалежнасьці перад пачаткам сустрэчы прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэзыдэнта Турэччыны Рэджэпа Таіпа Эрдагана ў Менску.
5
Пояс сьмяротніка на крэсьле ў вызваленым ад баевікоў-ісламістаў горадзе Башыка на ўсход ад Масула.
6
Салдаты ірацкіх узброеных сілаў у вёсцы Арбід на паўднёвай ўскраіне Масулу сочаць за прамовай новаабранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў дзень выбараў.
7
Прэм'ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў (у цэнтры) разглядае кнігу, падораную яму падчас наведваньня Сьцяны Плачу ў Ерусаліме 10 лістапада.
8
Ірацкія мірныя жыхары і салдаты купаюцца ў серным возеры 14 км ад паўднёвай ўскраіне Масулу.
9
Прэзыдэнт Аўганістану Ашраф Гані (зьлева) сустракае сына (у цэнтры) ўцякачкі Шарбат Гулы (другая справа) у прэзыдэнцкім палацы ў Кабуле пасьля яе дэпартацыі з Пакістану 9 лістапада.
10
Аўганскі спартовец падымае камель дрэва падчас спаборніцтва асілкаў ў Гераце 8 лістапада.
11
Аблокі і туман над македонскай сталіцай Скоп'е.
12
Баец грамадзянсмкай абароны сядзіць каля месца авіяўдару ў кантраляваным паўстанцамі прыгарадзе Дамаску.
13
Прыхільніца Камуністычнай партыі Расеі бярэ ўдзел у маршы ў Новасібірску з нагоды 99-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі.
14
Сьвятарнае месца тувінскіх будыстаў (Расея). Туву насяляюць прыхільнікі будызму і шаманізму.
15
Расейскія дэсантнікі скачуць з транспартнага самалёта Іл-76 у ходзе сумесных сэрбска-расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў у горадзе Ковін непадалёк ад Бялграду.