Пасьля двух месяцаў карантыну з прычыны пандэміі каранавірусу 25 траўня ў Празе адчыніліся рэстараны, бары і турыстычныя аб’екты.
На вуліцы Прагі вяртаецца жыцьцё ФОТАГАЛЕРЭЯ

1
Ганаровая варта Праскага Граду ідзе маршам да ўваходнай брамы, якая была зачыненая ад сярэдзіны сакавіка.

2
Зьмена варты апоўдні 25 траўня.

3
Турысты фатаграфуюць зьмену варты. Да пандэміі за гэтай цырымоніяй звычайна назіралі сотні людзей.

4
Патруль на тэрыторыі Граду пасьля яго адкрыцьця для публікі.

5
Касір у інфармацыйным цэнтры Праскага Граду носіць маску і ахоўны экран.

6
Паўпусты катэдральны сабор Сьвятога Віта, архітэктурнай дамінанты Праскага Граду.

7
Двое чэхаў у маўклівай Катэдры. Сярод турыстаў пакуль што амаль няма іншаземцаў.

8
На трамвайным прыпынку 25 траўня. Хоць на вуліцы маску можна ўжо не насіць, яна абавязковая ў грамадзкім транспарце і ў закрытых памяшканьнях.

9
Сэлфі ў “сярэднявечным” рэстаране. 25 траўня адкрыліся рэстараны і бары, але людзей у іх няшмат.

10
Праз брук на некалі самых людных вуліцах Старога гораду прарасла трава. Тут пару месяцаў не ступала нага турыста.

11
Перад славутым Старамесцкім гадзіньнікам пакуль што амаль пуста.

12
Звычайна пад гадзіньнікам стаіць натоўп з соцень людзей.

13
Піва і цыгара на Старамесцкай плошчы.

14
Некаторыя крамы і ўстановы ў цэнтры гораду адчыніліся 25 траўня, але нямала іх закрыліся назаўсёды.