Фатограф Макс Пэнсон на працягу многіх гадоў рабіў унікальныя фотазамалёўкі жыцьця ва Ўзбэкістане мінулага стагодзьдзя. Сваёй камэрай ён захаваў эпоху, калі цэнтральнаазіяцкая краіна трансфармавалася ва Ўзбэцкую ССР
Савецкі Ўзбэкістан у аб'ектыве фатографа зь Віцебшчыны

1
Будаўніцтва Фэрганскага каналу, 1939 год. 270-кілямэтровы канал зьмяніў плынь ракі, накіраваўшы яе воды на абрашэньне баваўняных палёў на поўдні Узбэкістану. Будаўніцтва каналаў зьмяніла рэчышча рэкаў і пазьней прывяло да катастрафічных наступстваў для Аральскага мора.

2
Пратэст рабочых ва ўнутраным двары тэкстыльнай фабрыкі ў Ташкенце. Фатограф Макс Пэнсон "дакумэнтаваў" жыцьцё ў Савецкім Узбэкістане ў пэрыяд з 1925 па 1949 год.

3
Аўтапартрэт Пэнсона. Фатограф нарадзіўся ў 1893 годзе ў Вяліжы, у тагачаснай Віцебскай губэрні. Пасьля пачатку Першай сусьветнай вайны ён зьбег ад антысэміцкіх выступаў у Азію. Пазьней гэтая тэрыторыя стане Узбэцкай ССР.

4
Дзяўчыны ў ташкенцкай школе. Пэнсон пачаў новае жыцьцё ў Цэнтральнай Азіі - ён уладкаваўся на працу настаўнікам маляваньня.

5
На адным з раньніх фатаздымкаў Пэнсона - бягун побач з жанчынамі. Атрымаўшы фотаапарат як ўзнагароду за посьпехі ў выкладаньні, малады імігрант захапіўся фатаграфіяй.

6
Жанчына ў вопратцы, упрыгожанай традыцыйнай узбэцкай вышыўкай. Пэнсон здымаў і для савецкай газэты "Правда Востока". Ён здымаў як савецкія прапагандысцкія вобразы, так і паўсядзённае жыцьцё цяперашняга Узбэкістана.

7
Чыгуначнік на рэйках. Паводле аповедаў, Пэнсон у дзень выкарыстоўваў адну катушку фотастужкі

8
Два пажылыя габрэі ў Бухары. Большая частка работ Пэнсона зьнятая на 35-мм рулонную фотастужку, хоць некаторыя фатаграфіі - як гэтая - былі зьнятыя на шырокафарматныя касэты.

9
Расейскі выкладчык навучае узбэцкіх студэнтаў. Савецкая ўлады ва Ўзбэкістане душылі іслам і прапагандавалі "ліквідацыю непісьменнасьці".

10
Жанчыны ў бурцы у Ташкенце. Па меры ўмацаваньня савецкай улады ва Узбэкістане жанчын з закрытымі тварамі на вуліцах станавілася ўсё менш.

11
Дзяўчына ў цюбецейцы чытае збор твораў Уладзіміра Леніна.

12
Хлопчык са шчанюкамі ў калгасе.

13
Здымак пад назвай "У шпіталі". Мэдсястра палівае са шланга пацыента.

14
Клоўн пазіруе перад аб'ектывам Пэнсона

15
Парад у цэнтры Ташкента

16
Бавоўна

17
Зборшчык на гары бавоўны.

18
Канатаходзец і гледачы, 1940 год.

19
Маладыя спартоўцы, 1946 год. Падчас Другой сусьветнай вайны дэмаграфічная сытуацыя ва Ўзбэкістане рэзка зьмяніліся: тады з цэнтральнай часткі ССР эвакуіраваліся прадпрыемствы цяжкай прамысловасьці, а ў рэгіён звозілі рабочую сілу - у асноўным этнічных расейцаў і ўкраінцаў.

20
Акрабатычны трук.

21
Дзіцячы садок, пачатак 1940-ых.

22
Тамара-Ханум, узбэцкая танцорка армянскага паходжаньня. Яна стала першай ва Ўзбекістане жанчынай, якая выступіла з адкрытым тварам, без накідкі.

23
Піянэр трубіць марш.

24
Гімнастка пазіруе ля Камсамольскага возера ў Ташкенце. Да канца вайны антысэмітызм, праз які Пэнсон пакінуў радзіму, пачаў распаўсюджвацца і ва Узбэцкай ССР.

25
Партрэт Сталіна ў калгасе. У 1948 годзе, калі ўзмацніліся антыгабрэйскія чысткі, Пэнсона звольнілі з "Правды Востока".

26
Макс Пэнсон застаўся без працы, яго становішча пагаршалася. Фатограф скончыў жыцьцё самагубствам у 1959 годзе.

27
Дзяўчыны на парадзе. Нягледзячы на унікальнасьць сваёй працы і талент, уклад Пэнсона ў гісторыю фатаграфіі шырока не прызнаны.

28
Прамяні сонечнага сьвятла ў зале Вярхоўнага Савета ў Ташкенце. У 1998 годзе газэта The New York Times апублікавала матэрыял пра фатографа Пэнсона паводле расповеду чальцоў яго сям'і, якія захоўваюць вялікі архіў здымкаў у Ташкенце.
«Урад Узбэкістана не зацікаўлены ў тым, каб прасоўваць яго, таму што ён не быў узбэкам. Амбасада Расеі паведаміла нам, што яны не акажуць падтрымку, таму што ён ня быў расейцам, а ізраільцяне сказалі нам, што ім гэта нецікава, таму што ён не засяроджваўся на габрэйскіх тэмах", - распавёў зяць фатограф журналістам.
«Урад Узбэкістана не зацікаўлены ў тым, каб прасоўваць яго, таму што ён не быў узбэкам. Амбасада Расеі паведаміла нам, што яны не акажуць падтрымку, таму што ён ня быў расейцам, а ізраільцяне сказалі нам, што ім гэта нецікава, таму што ён не засяроджваўся на габрэйскіх тэмах", - распавёў зяць фатограф журналістам.