Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марш салідарнасьці ў Кіеве зь беларускімі жанчынамі. ФОТАГАЛЕРЭЯ

12 верасьня, некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся ў Кіеве на Марш салідарнасці з жанчынамі Беларусі. Пратэстоўцы заявілі, што не прызнаюць перамогу Аляксандра Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі, і дадалі, што падтрымліваюць беларускіх дзяўчат і жанчын, якія пратэстуюць.

Пасьля кароткага мітынгу ўдзельніцы акцыі салідарнасьці прайшлі ад плошчы Незалежнасьці да амбасады Беларусі. Большасьць жанчын была апранутая ў чырвона-белае адзеньне.

12 верасьня ў Менску адбыўся жаночы марш, падчас якога міліцыя затрымала больш за сотню ўдзельнікаў акцый пратэсту.



XS
SM
MD
LG