Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фатограф, які дзьме на вас

Скура сьціснутая. Вусны скрыўленыя. Зубы аголеныя. Валасы — ў розныя бакі. Не, гэта не парад зомбі, гэта адзін з апошніх праектаў 29-гадовага літоўскага фатографа Тадао Цэрна, які жыве ў Вільні. Шмат увагі прыцягнула сэрыя ягоны фатаграфій, на які на твары людзей дзьме моцны паток паветра. Паводле фатографа эфэкт такі ж, як калі высунуць галаву з вакна аўтамабіля, які імчыцца на хуткасьці 300 кілямэтраў у гадзіну. Фотаздымкі сьмешныя, дзіўныя, і трохі трывожныя.


Сп-р Цэрн кажа, што фатаграфіі не маюць ніякіх схаваных сэнсаў. «Яны павінны выклікаць добры сьмех гледачоў і ўдзельнікаў», кажа ён. «Плён аказаўся большым, чым я чакаў, і менавіта таму мне падабаецца тое, што я раблю сёньня, кожны дзень поўны прыемных сюрпрызаў»


Фатограф лічыць, што ягоны праект стаў такім хітом з-за яго эстэтычнага падыходу. «Былі і іншыя фатографы, якія спрабавалі рабіць тое ж самае, але мае здымкі прыцягнулі так шмат гледачоў, таму што ў іх чысты і просты стыль», кажа ён. «Яны прымушаюць вас сьмяяцца, і ня толькі таму, што яны выглядаюць сьмешна, але і таму, што людзі ў гэтых здымках выглядаюць так, нібыта яны сьмяюцца»


Яшчэ адзін твор Цэрна знакаміты аўтапартрэт Вінцэнта Ван Гога, перароблены з выкарыстаньнем жывой мадэлі, іншай вопраткі, і лічбавай рэтушы.


Тадао Цэрн мае ступень магістра ў галіне архітэктуры, але вырашыў паспрабаваць нешта новае — у яго выпадку, фатаграфіі. «Мая прапанова людзям — і ня толькі мастаку — не бойцеся нешта зьмяніць у сваім жыцьці," кажа ён. «Гэта можа дорага вам каштаваць, але ў канчатковым выніку яно акупляецца і варта рызыкаваць. Вы даведаецеся шмат, вы будзеце ганарыцца сабой і, нарэшце, вы не будзеце адчуваць віну за марнаваньне свайго жыцьця».


XS
SM
MD
LG