Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец на сваё 40-годзьдзе будзе зьбіраць грошы на сайт krynica.info


Павал Севярынец
Павал Севярынец

30 сьнежня Павал Севярынец запрашае ўсіх ахвотных на свой саракавы дзень народзінаў. Асабістага падарунку юбіляру ня трэба. Але ўваходны ўнёсак існуе. Гэта — любога памеру ахвяраваньне на хрысьціянскі інфармацыйны партал krynica.info.

Кожнага госьця чакаюць швэдзкі стол (кава, гарбата, бутэрброды), музыка (хрысьціянскі гурт «Laudans»), конкурсы, вольны мікрафон. Адрас сьвяточнай сустрэчы — Менск, вуліца Бельскага, 15 (станцыя мэтро «Спартыўная», у двары за Лядовым палацам). Пачатак а 18-й гадзіне.

У размове са Свабодай спадар Севярынец так патлумачыў гэтую ініцыятыву:

«Ідэя нарадзілася з жыцьця. У нас ужо год бяз вонкавага фінансаваньня працуе хрысьціянскі інфармацыйны партал. Але толькі на энтузіязьме, на добраахвотных асновах цягнуць такую справу цяжка. Таму паспрабуем сабраць сродкі для парталу. А нагода для гэтага, можна сказаць, падвярнулася — мае 40 гадоў.

Будзе выступаць адзін з найлепшых каталіцкіх гуртоў. Будзе вольны мікрафон, да якога могуць падыходзіць госьці і распавядаць тое, што яны хочуць. Будуць конкурсы, магчыма, і прэзэнтацыі. Вядома, дамо інфармацыю пра krynica.info.

Патрацімся мы, я думаю, ня надта шмат. А колькі зьбяром людзей, столькі зьбяром. Думаю, чалавек 50-70 прыйдуць. Там не плянуецца вялікага пачастунку, але ўсё будзе прыстойна і цікава».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG