Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ патрэніруецца на мяжы з Украінай перад Эўрапейскімі гульнямі. З ужываньнем зброі і тэхнікі


Будынак КДБ у Менску, ілюстрацыйнае фота
Будынак КДБ у Менску, ілюстрацыйнае фота

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі папярэдзіў аб правядзеньні 19-20 кастрычніка навучальна-трэнавальных мерапрыемстваў супольна з Памежным камітэтам у міжнародным пункце пропуску «Олтуш», што на мяжы з Украінай.

Рух транспарту праз памежны пераход могуць абмежаваць з 3 да 5 гадзінаў ночы 20 кастрычніка. Вучэньні пройдуць «з ужываньнем зброі і тэхнікі» і будуць закрытымі для СМІ.

Трэніроўка зьвязаная з комплексам захадаў у гарантаваньні бясьпекі ІІ Эўрапейскіх гульняў, што пройдуць у Менску ў 2019 годзе. У мінулых Эўрапейскіх гульнях удзельнічалі спартоўцы ў тым ліку зь Беларусі і Ўкраіны, а таксама з шэрагу эўрапейскіх краінаў, Азэрбайджану, Армэніі, Ізраілю і Турэччыны.

Рыхтуйцеся: Лукашэнка насьцярожыўся, што беларусы «не жывуць» Эўрапейскімі гульнямі

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG