Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавальнік IKEA памёр ва ўзросьце 91 году


Інгвар Кампрад, архіўнае фота
Інгвар Кампрад, архіўнае фота

Інгвар Кампрад, стваральнік кампаніяў IKEA і Ikano, памёр 27 дома ў Швэцыі. Прычыны сьмерці не паведамляюцца, але ўдакладняецца, што ён памёр «пасьля кароткай хваробы», «у атачэньні родзічаў і блізкіх». Яму быў 91 год.

Кіраўніцтва IKEA абяцае «памятаць аб яго адданасьці і прыхільнасьці ідэі быць бліжэй да людзей», «не здавацца, удасканальвацца і даваць прыклад».

Кампрад заснаваў IKEA, калі яму было 17 год, а пачынаў бізнэс яшчэ дзіцём – з продажаў суседзям запалак у 5 год, затым продажаў рыбы, алоўкаў і іншага. Менавіта IKEA пачалася з продажаў копіяў стала ягонага дзядзькі збольшага праз замовы па пошце. Кампрад у 1940-х браў удзел у швэдзкай пранацысцкай партыі, але пазьней называў гэта «найвялікшай памылкай у жыцьці». У Кампрада засталіся тры сына ад другога шлюбу і прыёмная дачка ад першага.

IKEA цяпер ацэньваецца ў больш як 50 млрд эўра, Кампрада называлі ў ліку найбагацейшых людзей сьвету і хіба ня самым багатым эўрапейцам. Кампанія прадае гатовую да зборкі мэблю (пераважна ў мадэрновым і мінімалістычным дызайне) ў 49 краінах.

Крамы IKEA ёсьць у Польшчы, Літве і Расеі, рыхтуюцца да адкрыцьця ў Латвіі і ва Ўкраіне, адкрыцьцё крамаў у Беларусі не разглядаецца (дзейнічаюць «неафіцыйныя» інтэрнэт-крамы, што прапануюць дастаўку мэблі з-а мяжы), але на беларускіх прадпрыемствах вырабляюцца некаторыя адзінкі мэблі для IKEA

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG