Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьню Юрыю Рубцову перадалі пляншэт і тэлевізар


Юры Рубцоў
Юры Рубцоў

19 студзеня рэжысэрка Вольга Мікалайчык і яшчэ чацьвёра актывістаў руху «За свабоду» ды «Салідарнасьці» выправіліся да палітвязьня Юрыя Рубцова ў вёску Куплін Пружанскага раёну.

Грамадзкія актывісты раней абвясьцілі збор сродкаў і харчовай дапамогі для Юрыя Рубцова, які асуджаны на паўтара года «хіміі» нібыта за абразу судзьдзі. Юрыя Рубцова прызналі палітвязьнем, бо, на думку беларускіх праваабаронцаў, яго перасьледуюць за майку з надпісам «Лукашэнка, сыходзь!», у якой ён зьяўляўся на акцыях.

Людзі адгукнуліся на заклік дапамагчы Юрыю Рубцову харчамі і сродкамі. На рахунак webmoney паступіла 515 000 рублёў, актывісты дадалі свае сродкі і набылі для Рубцова пляншэт, тэлевізар, DVD-прайгравальнік, а таксама харчы (крупы, алей, кансэрвы, сыр, каўбасы). Адна жанчына на свае грошы купіла мех бульбы і сала. Усё гэта актывісты ў панядзелак перадалі Рубцову.

Юры Рубцоў адмыслова для свайго кіраўніцтва атрымаў ад праваабаронцаў выпіску з Крымінальна-папраўчага кодэксу, што ў спэцкамэндатуры дазваляецца карыстацца кампутарамі, пляншэтамі, ноўтбукамі і інтэрнэтам.

У Купліне Юры Рубцоў знаходзіцца з 22 сьнежня і дагэтуль не працаўладкаваны. Юры Рубцоў патрабуе, каб яму далі працу зь сярэднестатыстычным па краіне заробкам, які эквівалентны 600 далярам. Такой працы ў Пружанскім раёне няма, і Рубцоў цяпер не працуе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG