Ва Ўладзівастоку паўночнакарэйскага дыктатара чакала пампезная цырымонія сустрэчы. Ён прыехаў 24 красавіка, на дзень раней заплянаванай сустрэчы з Уладзімерам Пуціным. Яго шлях у браняваным цягніку з Пхэньяна заняў 700 кілямэтраў.
Як у Расеі сустракалі Кім Чэн Ына. ФОТА
1
Вітальная цырымонія на вакзале Ўладзівастока. Ганаровая варта
2
Да гэтага цягнік спыніўся на станцыі Хасан ля мяжы з Паўночнай Карэяй. Вось як выглядае цягнік зблізку. Вонкава не заўважна, што ён браніраваны
3
Ва Ўладзівастоку тым часам вайскоўцы рыхтавалі чырвоны дыван
4
Усё ж дыванік, а не дыван
5
Браніраваны лімузін быў прывезены загадзя
6
Горад упрыгожаны сьцягамі Расеі і КНДР. Саміт 25 красавіка - першая сустрэча Пуціна і Кім Чэн Ына
7
А так выглядае цягнік з маста ва Ўладзівастоку
8
Па дадзеных паўночнакарэйскага боку, гэты апэратар паўночнакарэйскага тэлебачаньня заняў пазыцыю на даху недалёка ад чыгуначнага вакзала
9
На вакзале ў Кім Чэн Ына быў задаволены твар. Аднак, мяркуючы па ягоным атачэньні, толькі ён адзін і быў задаволены
10
Ахова паўночнакарэйскага лідэра добра бегае трушком
11
Аб парадку дня сустрэчы з Пуціным Кім Чэн Ын сказаў журналістам наступнае: «Спадзяюся, што мы зможам абмеркаваць канкрэтныя пытаньні мірных перамоваў на Карэйскім паўвостраве і двухбаковыя адносіны»