Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя Сяргея Калякіна вылучыла 50 кандыдатаў у дэпутаты


Сяргей Калякін, архіўнае фота
Сяргей Калякін, архіўнае фота

Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет» вылучае 50 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Адпаведнае рашэньне прынятае 24 ліпеня на пазачарговым XIX зьезьдзе партыі ў Менску.
Удзельнічаць у выбарчай кампаніі ў якасьці кандыдата ў дэпутаты плянуе ў тым ліку старшыня партыі Сяргей Калякін, паведамляе БелаПАН.

Прыярытэтнымі задачамі выбарчай кампаніі для партыі намесьнік старшыні «Справядлівага сьвету» Валерый Ухналёў назваў павышэньне яе вядомасьці і набыцьцё электаральнай падтрымай сярод выбаршчыкаў. На думку палітыка, «Справядліваму сьвету» па сілах набыць новых прыхільнікаў і атрымаць новыя магчымасьці для рэалізацыі сваіх задач.

Як адзначаецца ў перадвыбарнай плятформе, на маючых адбыцца 11 верасьня выбарах «Справядлівы сьвет» (былая партыя камуністаў) мае намер пазыцыянаваць сябе партыяй, якая «выказвае і адстойвае інтарэсы людзей, якія жывуць на даходы ад уласнай працоўнай дзейнасьці або якія атрымліваюць пэнсіі, стыпэндыі і іншыя сацыяльныя дапамогі, крытычна ацэньвае вынікі дзейнасьці дзеючых органаў улады».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG