Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Марш недармаедаў» у Менску
«Марш недармаедаў» у Менску

«Недармаеды» прайшлі маршамі па Менску, Горадні і Магілёве. Жывая трансьляцыя

абноўлена

15 сакавіка ў Менску прайшоў другі «Марш недармаедаў» — гэтым разам дазволены. У Горадні акцыя была не дазволеная, да людзей выйшлі чыноўнікі мясцовай «вэртыкалі», але сапраўднага дыялёгу не атрымалася. Таксама адбылася недазволеная акцыя ў Магілёве. Свабода вяла жывыя тэкставыя і відэатрансьляцыі.

15 сакавіка ў Менску прайшоў другі «Марш недармаедаў» — гэтым разам дазволены. У Горадні акцыя была не дазволеная, да людзей выйшлі чыноўнікі мясцовай «вэртыкалі», але сапраўднага дыялёгу не атрымалася. Таксама адбылася недазволеная акцыя ў Магілёве. Свабода вяла жывыя тэкставыя і відэатрансьляцыі.

У дварах каля Акадэміі навук - больш за 10 аўтазакаў

Сёньня «Маршы недармаедаў» у Менску, Горадні і Магілёве

15 сакавіка ў Менску дазволены другі «Марш недармаедаў». Збор абвешчаны ў 17.30 каля Акадэміі навук, затым заплянаванае шэсьце ў бок плошчы Бангалор.

У Горадні акцыя не дазволеная, плянуецца мітынг а 18-й у парку Жылібэра.

Таксама не дазволеная акцыя ў Магілёве, анансаваная на 18-ю гадзіну каля дому на вул. Ленінскай, 29.

Свабода будзе весьці жывыя тэкставыя і відэатрансьляцыі.

Падчас акцыяў пратэсту могуць блякаваць сайты незалежных СМІ, могуць быць перабоі ў працы мабільных сетак. Як не застацца без навінаў і сувязі, чытайце тут.

Арганізатары кажуць, што на Бангалор удзельнікі акцыі ня пойдуць, шэсьце скончыцца каля «Макдональдса» на вуліцы Сурганава. Спадзяюцца, што ўсё будзе мірна і спакойна.

Ірына Вештард: Акцыя будзе мірнай

Ірына Вештард: «Чалавек мае права выказаць свой пратэст, што жыцьцё з кожным днём пагаршаецца. Ня трэба змагацца зь беспрацоўнымі. Акцыя мае і палітычную скіраванасьць: «Мы абавязаныя патрабаваць, каб тых, каго несправядліва арыштавалі, вызвалілі».

Адзін з заяўнікаў акцыі Дзяніс Садоўскі кажа, што мітынгу ня будзе. Некалькі выступаў будуць тут, на месцы збору, будзе прынятая рэзалюцыя. А потым — шэсьце да «Макдональдса».

Ганна Канапацкая: Затрыманьне Лябедзькі незаконнае

Дэпутатка Ганна Канапацкая, якая прыйшла на акцыю на мыліцах, кажа, што яе палохае, што шмат аўтазакаў і супрацоўнікаў міліцыі. Бо акцыя дазволеная. Дэкрэт № 3 павінен быць адменены. Затрыманьне Анатоля Лябедзькі ў Маладэчне яна назвала процізаконным.

Сабралася ўжо каля сотні ўдзельнікаў акцыі. Супрацоўнік міліцыі патрабуе ад некаторых удзельнікаў акцыі зьняць маскі.

Дзяніс Садоўскі: Больш за 120 чалавек рэпрэсаваныя за акцыі "недармаедаў"

«Дзякую тым, хто першы раз выйшаў на акцыю пратэсту. Разам — мы сіла! Больш за 120 чалавек арыштаваныя ці аштрафаваныя за ўдзел у акцыях „недармаедаў“. Свабоду палітвязьням!

Улады завялі нашу краіну ў тупік — палітычны і эканамічны. Яны прыдумалі новыя законы, каб абіраць людзей да ніткі. Не дэкрэту № 3! Лукашэнка, сыходзь!».

Зачытваецца рэзалюцыя «Маршу недармаедаў»:

Дэкрэт № 3 не адпавядае Канстытуцыі. Патрабуем адмяніць дэкрэт № 3 і вярнуць незаконна спагнаныя зборы. Вызваліць затрыманых і спыніць рэпрэсіі. Прыняць новы эканамічны курс. Адмяніць кантрактную сыстэму. Адмяніць указ № 222. Унесьці зьмены ў Выбарчы кодэкс. Упаўнаважваем перадаць гэтую рэзалюцыю ўладам 16 сакавіка. Калі патрабаваньні ня будуць выкананыя, запатрабуем адстаўкі Лукашэнкі і ягонага ўраду.

Станцыя мэтро «Акадэмія навук» перакрытая. Арганізатары просяць не паддавацца на правакацыі.

Бард Кудласевіч: «Не — сумесным вучэньням з агрэсарам!»

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG