Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Інтэрпол» рэкамэндаваў краінам-удзельніцам ігнараваць запыты Расеі


Біл Браўдэр. «Інтэрпол» заблякаваў запыт Масквы на ягоны арышт
Біл Браўдэр. «Інтэрпол» заблякаваў запыт Масквы на ягоны арышт

Цэнтральнае бюро «Інтэрполу» накіравала папярэджаньне ўсім краінам –​ сябрам міжнароднага паліцэйскага зьвязу аб тым, што Расея ў аднабаковым парадку ня мае права выкарыстоўваць каналы арганізацыі для перасьледу ўласных мэтаў, і параіла ігнараваць запыты расейскіх уладаў.

Праваахоўныя ведамствы таксама былі апавешчаныяпра тое, што «Інтэрпол» заблякаваў запыт Масквы на арышт брытанскага бізнэсоўца, заснавальніка фонду Hermitage Capital Management Біла Браўдэра.

Як заявіў агенцтву Bloomberg сам фінансіст, у чацьвер ён атрымаў ліст ад камісіі «Інтэрполу» па праверцы зьвестак, у якім паведамлялася, што запыт Масквы аб унясеньні Браўдэра ў сьпіс асобаў, якiх асабліва шукаюць, адхілены.

«Самае галоўнае, яны праінфармавалі ўсе краіны-ўдзельніцы пра тое, што ня трэба зьвяртаць увагу на любыя запыты, якія тычацца мяне і зыходзяць ад Расеі», — сказаў бізнэсовец.

17 кастрычнiка гэтага году расейскае аддзяленьне «Інтэрполу» ў аднабаковым парадку ўнесла імя прадпрымальніка ў сьпіс міжнародных злачынцаў, якіх шукаюць.

У 2013 годзе Цьвярскі суд Масквы завочна прызнаў Браўдэра вінаватым ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах. Яшчэ адна крымінальная справа паводле таго ж абвінавачваньня была завершаная ў Расеі ў лютым 2017 году. У тым жа месяцы Цьвярскі суд на хадайніцтва сьледзтва санкцыянаваў ягоны арышт.

У апошнія гады бізнэсовец вёў кампанію увядзеньня міжнародных санкцыяў супраць расейскіх чыноўнікаў, вінаватых у парушэньнях правоў чалавека. У выніку ў тым ліку і ягоных намаганьняў у ЗША і яшчэ некалькіх краінах сьвету былі прынятыя законы, якія ўводзяць візавыя і фінансавыя абмежавальныя захады супраць шэрагу прадстаўнікоў расейскіх уладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG