Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляева і Севярынца будуць судзіць


Уладзімер Някляеў прамаўляе на акцыі супраць фальшаваньня выбараў. Павал Севярынец на фота — у белай кашулі
Уладзімер Някляеў прамаўляе на акцыі супраць фальшаваньня выбараў. Павал Севярынец на фота — у белай кашулі

Палітыкі Ўладзімер Някляеў і Павал Севярынец атрымалі позвы ў суд.

Адміністрацыйную справу супраць Някляева разгледзіць 17 кастрычніка Ленінскі суд Менску. Някляева вінавацяць у парушэньні парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

На сваёй старонцы ў фэйсбуку Някляеў напісаў:

«Чарговая позва ў суд... Ня памятаю ўжо, якая... Нічога цікавага, апроч хіба прозьвішча судзьдзі. Запасьнік. Асноўныя скончыліся?»

Паўла Севярынца будуць судзіць 18 кастрычніка ў Фрунзенскім судзе Менску. Справу на яго завялі за арганізацыю і ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў, якая прайшла 12 верасьня.

Правапарушэньне ўбачылі ў тым, што Севярынец «стаяў на фоне расьцяжкі «Лукашэнка, сыходзь», выкрыкваў «Жыве Беларусь!» і «публічна выказваў сваё меркаваньне адносна выбараў у Палату прадстаўнікоў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG