Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімера Някляева судзяць ў Савецкім раённым судзе Менску


Уладзімер Някляеў

У Савецкім раённым судзе Менску пачаўся адміністрацыйны працэс супраць былога кандыдата на прэзыдэнта, аднаго з кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага кангрэсу Ўладзімера Някляева.

„Суд ужо ідзе. Някляева судзіць Марына Фёдарава паводле артыкулу аб удзеле ў несанкцыянаванай акцыі, але за які дакладна дзень, не магу сказаць“,— паведамілі ў судзе.

Паводле сьведак, каля 14 гадзіны Ўладзімера Някляева прывезьлі ў Савецкі раённы суд супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.

Цяпер мабільны тэлефон палітыка не адказвае. Адключаны таксама і тэлефон жонкі Ўладзімера Някляева Вольгі.

8 верасьня Ўладзімер Някляеў узяў удзел ў мітынгу на Кастрычніцкай плошчы і шэсьці праспэктам Незалежнасьці з нагоды Дня вайсковай славы. Удзельнікі акцыі таксама выказалі пратэст супроць уцягваньня Беларусі ў канфлікт Расеі з NATO праз удзел расейскіх войскаў у манэўрах „Захад-2017“. Каб далучыцца да мітынгоўцаў, Уладзімер Някляеў адмыслова прыехаў на дзень раней з Польшчы, дзе ўдзельнічаў у канфэрэнцыі.

Вядома, што раніцай 15 верасьня спадар Някляеў меўся пайсьці да лекара.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG