Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Навошта стаяць па валюту ў чарзе і пераплачваць?», — гарадзенцы пра крызіс


Улады ўвялі 30-працэнтны падатак на набыцьцё валюты і сьцьвярджаюць, што гэта ня ёсьць дэвальвацыяй. Як вы да гэтага паставіліся? Ці працягваеце трымаць свае зьберажэньні ў беларускіх рублях?

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:00 0:00
Наўпроставы лінк

Першая жанчына: «Калі да ўсёй гэтай сытуацыі чалавек атрымліваў пяцьсот пяцьдзесят даляраў за месяц, калі пераводзіць у валюту, то цяпер ён не атрымлівае і чатырохсот. Мы падлічвалі».

Другая жанчына: «Я на гэтае пытаньне не магу нічога сказаць. Ня ведаю, у палітыцы слаба разьбіраюся і не ўнікаю ў такія справы».

Трэцяя жанчына: «Канечне, гэта дэвальвацыя рубля. Трэба ўкладаць у зямлю, у нерухомасьць — гэта рэальна. Навошта стаяць па валюту ў чарзе і пераплачваць на трыццаць працэнтаў? Чаму, зямлю купіць можна, проста ўчастак — укласьці грошы».

Чацьвёртая жанчына: «Нерэальна бытавую тэхніку ўжо купіць — усе крамы зачыненыя сёньня. Канечне, пераацэньваюць».

Другая жанчына: «Ужо скупілі ўсё людзі».

Першы мужчына: «Даўно не купляў, ужо месяц. Я ведаю, у нас так заўсёды бывае — храновае жыцьцё. А валюту заўсёды было выгодна купляць».

Другі мужчына: «Я думаю, канечне, сталі бяднейшымі мы. А ў нас што, імпартных тавараў хіба мала? Яны таксама будуць усе даражэць. Усё роўна для іх закупкі патрэбная валюта. Што рабіць? Ня ведаю, у мяне няма столькі рублёў, каб траціць. На жыцьцё хапае. А што адкладзенае — яно ляжыць. Грошы нейкія набываліся і складаліся, яны не на рахунку. Яны проста дома ў шкарпэтцы ляжаць. Чаму не? — Гэта натуральна, таму што людзі ў нас навучаныя».

Трэці мужчына: «Ня ведаю, мяне гэта не датычыцца. Калі даляр быў паўсюдна, я не задумваўся. Падарунак зараз набыць, у нешта ўкласьці. А ў банку ў мяне не ляжаць грошы. Што зарабляю — усё разыходзіцца. Няма такога, каб адкласьці, усё сыходзіць — сям’я. Але крэдыту няма».

Чацьвёрты мужчына: «Так. Рэальна сталі ўсе на трыццаць працэнтаў менш атрымліваць. Хто ў валюце атрымлівае, таму добра: можа, толькі хто ў фірмах на Захад працуе, а хто ў беларускіх — менш стала».

Пяты мужчына: «Так, гэта дакладна. Мне здаецца, гэтыя трыццаць працэнтаў ня будуць адмяняць, яны хутчэй курс валюты падымуць. Нават ня ведаю, калі толькі ў тэхніку зараз укладаць. Толькі не валюту купляць. Можна ў Расею зараз зьезьдзіць за тыя ж грошы. Зноў жа: машыны, апаратура. У мяне сябра толькі зь Піцера прыехаў — мэрсэдэс купіў 1999 году за тысячу чатырыста даляраў. Цяпер кошты вельмі ўпалі. Мая машына цяпер абясцэнілася. Месяц таму была тры тысячы, цяпер — тысячы паўтары каштуе тут, у Горадні».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG