Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гурт Naviband прэзэнтаваў сумесную працу зь Меліцінай Станютай. ВІДЭА


Гурт Naviband апублікаваў музычнае відэа з гімнасткай Меліцінай Станютай. Такім чынам музыкі і спартоўка павіншавалі сваіх фанатаў зь Міжнародным днём роднай мовы.

У сьнежні 2017 году Меліціна Станюта ўжо выступала пад кавэр Naviband на народную песьню «Рэчанька» на гімнастычным шоў Euscalgym у Гішпаніі.

«Яшчэ летам на канцэрце ля Ратушы я пачула традыцыйную беларускую песьню „Рэчанька“, якую сьпелi Naviband, тады дакладна зразумела, што недахопу натхненьня пры складаньні танца ня будзе», — напісала Станюта ў сваім інстаграме.

Меліта Станюта: Мова — норма, «Пагоня» — гісторыя

XS
SM
MD
LG