Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці Натальлю Папкову аштрафавалі на 460 рублёў і вярнулі на суткі


Натальля Папкова
Натальля Папкова

Актывістцы «Маладой Беларусі» Натальлі Папковай прысудзілі 20 базавых велічыняў (460 рублёў) штрафу за хуліганства.

Пра гэта Свабодзе паведаміў берасьцейскі блогер Зьміцер Гарбуноў:

«Судзьдзя Ленінскага суду Алег Міранюк аштрафаваў Натальлю Папкову за хуліганства паводле нейкага пратаколу ад 30 сакавіка. Быццам яна некага з супрацоўнікаў міліцыі зьняважыла», — кажа блогер.

Натальля Папкова цяпер адбывае 5 сутак арышту за ўдзел у акцыі недармаедаў. У суд яе даставілі проста з ізалятара часовага ўтрыманьня і туды ж вярнулі пасьля таго, як прысудзілі штраф.

5 красавіка а 15-й гадзіне актывістка павінна выйсьці са зьняволеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG