Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нармандзкая чацьвёрка» цяпер «тройка»? Макрон, Мэркель і Парашэнка сустрэнуцца бяз Пуціна


Ангела Мэркель і Пятро Парашэнка, архіўнае фота
Ангела Мэркель і Пятро Парашэнка, архіўнае фота

Кіраўнікі Ўкраіны, Нямеччыны і Францыі правядуць 10 траўня сустрэчу ў нямецкім Ахене. Як адзначае Deutche Welle, да «нармандзкага фармату» перамоваў не хапае аднаго ўдзельніка: кіраўніка Расеі.

Ангела Мэркель раней сама адзначала, што сустрэча з Эманюэлем Макронам і Пятром Парашэнкам не адпавядае «нармандзкаму фармату», у якім раней абмяркоўваліся пытаньні ўрэгуляваньня ўзброенага канфлікту на Данбасе, бо там ня будзе Ўладзіміра Пуціна.

Уладзімір Пуцін, архіўнае фота
Уладзімір Пуцін, архіўнае фота

Апошні раз асабістая сустрэча ў фармаце «нармандзкай чацьвёркі» адбывалася ў кастрычніку 2016 году (тады ад Францыі быў папярэдні прэзыдэнт Франсуа Алянд), але сувязь у такім фармаце падтрымлівалі «дыстанцыйна». Экспэрты мяркуюць, што цяперашняя падзея будзе «нефармальнай сустрэчай саюзьнікаў», на якой маюць узгадніць супольную пазыцыю перад перамовамі з Пуціным, «ня даць яму адасобіць украінцаў ад эўрапейцаў». Магчыма нават, Парашэнку будуць непублічна крытыкаваць, але не паслабіўшы ягоныя пазыцыі на перамовах з Пуціным.

Паводле экспэртаў, Кіеў можа спрабаваць атрымаць падтрымку Захаду сваёй пазыцыі наконт міратворчай місіі ААН на Данбасе, а заходнія лідэры могуць хацець абмеркаваць сытуацыю з карупцыяй і злоўжываньнямі ўлады ва Ўкраіне, марудныя рэформы. Экспэрты сумняваюцца, што Нямеччына і Францыя будуць публічна прызнаваць правал менскіх пагадненьняў аб Данбасе.

Чытайце поўны артыкул па-расейску на сайце Deutche Welle >>>

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG